Свет55

Трамп даручыць раскрыць дакументы, «якія датычацца іншапланетнага і пазазямнога жыцця» і НЛА

Раней Трамп заявіў, што Барак Абама «раскрыў сакрэтную інфармацыю» пра існаванне іншапланецян пасля таго, як былы прэзідэнт ЗША паразважаў пра іх у падкасце.

Фота Alex Brandon / AP

Трамп даручыць раскрыць дакументы, «якія тычацца іншапланетнага і пазазямнога жыцця» і НЛА, піша Бі-бі-сі.

«Улічваючы велізарную цікавасць, я даручу ваеннаму міністру Піту Хегсету і адпаведным дэпартаментам і агенцтвам пачаць працэс выяўлення і раскрыцця ўрадавых дакументаў, якія тычацца іншапланетнага і пазаземнага жыцця, неапазнаных паветраных з'яў (НПЗ) і неапазнаных лятаючых аб'ектаў (НЛА), а таксама любой іншай інфармацыі, звязанай з гэтымі вельмі складанымі, але надзвычай цікавымі і важнымі пытаннямі», — напісаў Дональд Трамп у сваёй сацсетцы.

Раней Трамп заявіў, што Барак Абама «разгаласіў сакрэтную інфармацыю» аб існаванні іншапланецян пасля таго, як былы прэзідэнт ЗША разважаў пра іх у падкасце.

«Так, яны існуюць, але я іх не бачыў», — казаў Абама. Ён таксама паведаміў, што за час свайго прэзідэнцтва не бачыў доказаў кантактаў з пазазямнымі істотамі.

Пазней ён апублікаваў фрагмент запісу падкаста і растлумачыў, што меў на ўвазе выключна статыстычную верагоднасць існавання пазазямнога жыцця: «Я стараўся адказваць хутка, падладжваючыся пад тэмп хуткіх пытанняў вядучага».

На пытанне аб існаванні іншапланецян прэзідэнт Трамп адказаў: «Ну, я не ведаю, існуюць яны ці не. Магу толькі сказаць вам, што ён разгаласіў сакрэтную інфармацыю. Ён не павінен быў гэтага рабіць. Ён зрабіў вялікую памылку».

Каментары5

  • Indrid Cold
    20.02.2026
    only 3% of Jeffrey Epstein files were published ;)
  • Памяркоуные верят только в квартиру-иашину
    20.02.2026
    И чарку-шкварку-рутешествия
  • .
    20.02.2026
    Совершит comming-out? Донни, мы и так знаем, что ты, хм, не от мира сего.

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ42

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць