Свет1313

Удава забітага расійскага дэпутата: ФСБ выкрала пад Гомелем кіроўцу сям'і

Былы дэпутат Марыя Максакава, удава былога дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава, дала інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу ZIK. У ім яна распавяла пра тое, што напярэдадні забойства Вараненкава супрацоўнікі ФСБ выкралі з тэрыторыі Беларусі іх кіроўцу. Яна таксама звярнулася да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай правесці расследаванне.

«Едзе наш кіроўца напярэдадні, перасякае мяжу Беларусі… На блокпосце Гомеля спыняюць кіроўцу і туды выклікаюцца нібыта памежнікі. А на самай справе прыязджае два аўтобусы з эфэсбэшнікамі, нашага кіроўцу крадуць. Можна звярнуцца ў эфіры да прэзідэнта Лукашэнкі і папрасіць, я нават дам ўсе звесткі — хто гэтыя людзі, прозвішчы назаву, хто гэта зрабіў. Яны захапілі чалавека з тэрыторыі Беларусі і канваіравалі ў Бранскую вобласць, там яго дапытвалі на працягу 12 гадзін, пазбавілі сувязі, не кармілі, не давалі спаць, задавалі мноства пытанняў», — заявіла Максакава <…> — Яны з тэрыторыі іншай дзяржавы крадуць кіроўцу. Хтосьці будзе расследаваць з беларусаў, як гэта адбываецца ў іх?» — сказала Максакава.

Былога дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава забілі 23 сакавіка ў цэнтры Кіева. Расследаваннем справы аб яго забойстве заняліся праваахоўныя органы ва Украіне і ў Расіі. Пакуль версій аб яго забойства ня вылучалася.

У лістападзе мінулага года ён разам з жонкай Марыяй Максакавай збег з Расіі ва Украіну. У снежні ён атрымаў украінскае грамадзянства і пацвердзіў, што даў паказанні па справе былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Акрамя таго, ён распавёў, што памочнік прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў быў супраць далучэння Крыма да Расіі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць