Спорт1111

Славутаму футбалісту і трэнеру Эдуарду Малафееву споўнілася 75 гадоў

Праслаўленаму футбалісту і легендарнаму беларускаму трэнеру Эдуарду Малафееву сёння спаўняецца 75 гадоў.

Эдуард Васільевіч нарадзіўся ў 1942 годзе ў Краснаярску, дзе разам з сям'ёй апынуўся ў эвакуацыі. Родным горадам называў падмаскоўную Каломну.

Пачынаў гуляць у каломенскім «Авангардзе» ў 1960 годзе, праз год быў запрошаны ў маскоўскі «Спартак», затым перайшоў у мінскае «Дынама». На вышэйшым узроўні чэмпіянату СССР правёў 254 матчы, забіў 100 мячоў. Удзельнік чэмпіянату свету — 1966ы, чэмпіянату Еўропы — 1968, Алімпійскіх 1964 і 1968 гадоў. Станавіўся найлепшым бамбардзірам саюзнага чэмпіянату (1971).

У 1982 г. прывёў мінскае «Дынама» да залатых медалёў у чэмпіянаце СССР.

У 1983-1986 гадах трэніраваў зборную СССР па футболе, паралельна з гэтым працаваў у клубе «Дынама» Масква.

З 2000 да 2003 года трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі. Пры ім зборная заняла трэцяе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату свету-2002.

«Трэнер — гэта агонь, які сагравае каманду. Пакуль ён гарыць, ніякія негатыўныя працэсы ў яе не прасякнуты. Калі ж адбываецца астуджэнне самога настаўніка, то гэта неадкладна і вельмі негатыўна адбіваецца на кожным з футбалістаў, ўсім калектыве. Без трэнерскіх эмоцый няма і быць не можа сапраўднага футбола. Бо сам футбол — гэта эмоцыі», — сцвярджае славуты трэнер.

Эдуард Малафееў не аднойчы казаў, што футбол — гэта яго жыццё і лёс.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў4

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»25

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць