Грамадства4343

Берасцейская міліцыя пакарала кіроўцу камунальнага транспарта за георгіеўскую стужку на машыне

Пакаралі кіроўцаў ды падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю — берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук паскардзіўся на георгіеўскую стужку ды расейскі сцяг на машынах камунальнікаў. Міліцыя, нечакана для самога Леўчука, не толькі не праігнаравала заявы, але і даслала ліст з пацверджаннем: кіроўцы прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі.

«Гэтая стужка стала сімвалам вайны ва Украіне, калі я бачу расейскі сцяг на машыне, я адчуваю небяспеку, бо гэтак жа сама ўсё пачыналася ў Абхазіі, таму адзіная магчымасць гэтага пазбавіцца — гэта каб у цябе была актыўная грамадзянская пазіцыя», — тлумачыць пазіцыю спадар Ляўчук.

Георгіеўская стужка ўпершыню з'явілася на ўзнагародах Расейскай імперыі яшчэ перад Першаю сусветнай, у Савецкім Саюзе яе выкарыстоўвалі як элемент узнагароды за перамогу над Нямеччынаю. Але яна ж стала сімвалам вайны на Данбасе — Вярхоўная рада Украіны сёлета прыняла закон, паводле якога за нашэнне стужкі або яе дэманстрацыю можна атрымаць штраф, а за паўторнае парушэнне нават сесці на 15 содняў.

Беларусы прыдумаюць сваю стужку?

Выкарыстанне георгіеўскай стужкі непажаданае таксама ў Літве і Грузіі. У Беларусі ж, на Дзень перамогі яе ўжо каторы год далікатна замяняюць на чырвона-зялёную, з кветкаю яблыні пасярэдзіне.

«Сёння яшчэ не позна казаць пра тое, што георгіеўская стужка для тэрыторыі Беларусі непрымальная сёння, мы жывем у незалежнай дзяржаве, і мы прапаноўваем новую сімволіку, напрыклад, якая сімвалізуе мужнасць і гераізм беларускага народу ўжо ў сучаснасці», — дзеліцца гісторык Ігар Кузняцоў.

На ягоную думку спадара Кузняцова, з прапановаю аб новай, беларускай стужцы мусіць звярнуцца самая грамадзянская супольнасць — калі не хоча, каб за гэтую справу бралася дзяржава або краіна-суседка.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць