Навука і тэхналогіі1010

Тры чвэрці насельніцтва планеты сутыкнецца са смяротна небяспечнай спякотай у наступныя 80 год

Да канца XXI стагоддзя тры чвэрці насельніцтва планеты сутыкнецца са смяротна небяспечнай спякотай. Пра даследаванне амерыканскіх і брытанскіх навукоўцаў распавядае The Independent.

Вывучаючы розныя навуковыя даследаванні па глабальным пацяпленні, спецыялісты выявілі больш за 1900 месцаў на Зямлі, дзе людзі загінулі ў выніку гарачага або вільготнага надвор'я з 1980 года. Напрыклад, у Маскве ў 2010 годзе загінула больш за 10 800 чалавек, а ў Парыжы ў 2003 годзе — 4 900 чалавек. Спякота ў Чыкага ў 1995 годзе забрала жыцці 740 чалавек.

Каля траціны насельніцтва Зямлі ў 2000 годзе праз уздзеянне гарачага клімату на працягу 20 дзён ці больш падвяргаліся патэнцыйна смяротным станам, падсумавалі спецыялісты.

Яны папярэдзілі, што гэтая лічба можа ўзрасці да 74% да канца стагоддзя, калі выкіды вугляроду працягнуцца на такіх высокіх узроўнях. Нават самая агрэсіўная праграма па скарачэнні выкідаў парніковых газаў знізіць гэтую імавернасць толькі да 47% да 2100 года.

Між тым клімат мяняецца настолькі хутка, што людзі наўрад ці змогуць выпрацаваць ўстойлівасць да высокіх тэмператур. Антрапагенная дзейнасць змяняе клімат у 170 разоў хутчэй, чым сілы прыроды — гэта пагібельна для многіх відаў раслін і жывёл, дадаюць спецыялісты.

У выніку да канца стагоддзя са смяротнай спякотай сутыкнецца больш за палову насельніцтва планеты. Найцяжэйшыя ўмовы надвор'я, як чакаецца, будуць у трапічных рэгіёнах планеты.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зацвіў рэдкі каштан ВІДЭА3

Сілавікі стварылі ў сацсетках акаўнт ад імя памерлай бабулі добраахвотніка, які змагаецца за Украіну10

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць