Здарэнні

Вынесены прысуд былому футбалісту зборнай Беларусі, якога вінавацілі ў хабары

fc-smorgon.by

У Мінску завяршыўся суд па справе экс-футбаліста зборнай Беларусі і былога галоўнага трэнера «Смаргоні» Мікалая Рындюка. Спецыяліст, якому пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі, атрымаў пакаранне ў выглядзе двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем 25 працэнтаў заработнай платы ў карысць дзяржавы.

«Справа Рындзюка» атрымала ход 30 студзеня па слядах іншага гучнага працэсу ў беларускім футболе — справы былога кіраўніка судзейства і інспектавання БФФ Андрэя Жукава, які ў студзені быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Рындзюк інкрымінавалася ч. 1 арт. 431 КК РБ (дача хабару) - паводле матэрыялаў справы ў дачыненні да Жукава, калі ён быў галоўным трэнерам «Смаргоні», перадаў Жукаву 100 еўра, каб той прызначыў «правільнага» суддзю на леташні матч з «Оршай» у першай лізе. У той жа дзень былога арбітра затрымалі, а Рындзюк праходзіў па справе ў якасці аднаго са сведкаў. Аднак, у адрозненне ад астатніх, судовага пераследу не пазбег, бо супрацоўнічаць пачаў не па добрай волі, а пасля затрыманьня.

Суд не угледзеў у дзеяннях Рындзюка карыслівых матываў, а таму не стаў звяртацца да пазбаўлення волі. Абвінавачаны не стаў абскарджваць прысуд, і ён ужо ўступіў у законную сілу.

Завяршэнне разгляду па справе ў дачыненні да Рындзюка дае магчымасць БФФ разгледзець яго ў сценах Дома футбола, але ўжо асабліва па футбольных законах.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць