Улада1515

Лукашэнка: Беларусі трэба на ўвесь голас заяўляць пра сябе на сусветнай арэне

Беларусі трэба на ўвесь голас заяўляць аб сабе на сусветнай арэне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах замежнай палітыкі Беларусі на сучасным этапе.

«Сучасны этап развіцця беларускай дзяржавы патрабуе выбудоўваць нашу знешнепалітычную і знешнеэканамічную дзейнасць па-новаму - больш маштабна і наступальна. Лічу, што надышоў час, калі нам трэба на ўвесь голас заяўляць аб сабе на сусветнай арэне. Больш актыўна пашыраць і абараняць свае нацыянальныя інтарэсы. І не дзеля нейкіх амбіцый, а дзеля таго, каб умацаваць нашу суверэнную і незалежную дзяржаву. Як палітычна, так і эканамічна. Перш за ўсё, эканамічна», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік краіны адзначыў, што эфектыўнае ўзаемадзеянне Беларусі са знешнім светам - поле дзейнасці не толькі Міністэрства замежных спраў. «Гэта задача ўсіх тут прысутных: прэзідэнта, парламента, урада, міністэрстваў і ведамстваў, мясцовай выканаўчай улады, суб'ектаў гаспадарання. Прычым па ўсіх напрамках: палітычным, эканамічным, гуманітарным, у сферах бяспекі, культуры, адукацыі, спорту», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі якая-небудзь з нашых структур не можа знасці сваё месца ў гэтай рабоце, значыць, вызначаны няправільныя прыярытэты. Без прасоўвання сваіх праектаў за мяжу сёння не выйсці на маштабнае развіццё. Калі няма праектаў, то няма эфектыўнай работы!» - лічыць беларускі лідар.

Гаворачы аб павышэнні ролі Беларусі ў сусветнай палітыцы, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе падставы для гэтага ў краіны ёсць. «Так, для большай часткі свету мы маладая суверэнная дзяржава. Але працэс фарміравання нашай дзяржаўнасці налічвае не адно стагоддзе. Дзяржаўныя ўтварэнні, пераемніцай якіх з'яўляецца суверэнная Беларусь, былі паўнапраўнымі ўдзельнікамі падзей, што адбываюцца ў нашым рэгіёне. А часам і тон задавалі. Таму пэўны гістарычны вопыт актыўнай знешняй палітыкі ў нас ёсць», - сказаў беларускі лідар. «І не толькі ў нас, існуючы ўнутры гэты вопыт. Мы ж не ізаляваны ад іншых дзяржаў. І ў гэтым плане ёсць у каго вучыцца», - дадаў ён.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?23

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?

Усе навіны →
Усе навіны

Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках24

Напярэдадні выбараў у Турцыі адбыліся пратэсты ў падтрымку галоўнага саперніка Эрдагана4

Што чакае беларусаў пры атрыманні шэнгенскіх візаў у сёлетнім турыстычным сезоне3

У Мінску — усплёск рэспіраторных захворванняў. Каля дзіцячай інфекцыёнкі знялі чаргу з машын хуткай дапамогі5

Зяленскі папрасіў у Трампа больш Patriot, і той абяцаў пашукаць1

Вось хто той «рэжысёр», які падманам стварыў фільм пра віленскую і беластоцкую эміграцыю15

Белы дом: валоданне ЗША атамнымі электрастанцыямі Украіны будзе іх найлепшай абаронай12

Сталі вядомыя новыя дэталі перамоў Трампа і Зяленскага

«Адназначна было страшна». Памежнікі пажартавалі з брытанскага тыктокера, які прасіў ДНЖ у Кубракова12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?23

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць