Грамадства1111

Украінцы ўзялі ў палон ураджэнца Магілёва і прысудзілі яму 15 гадоў за дзяржаўную здраду

43-гадовы Дзмітрый Кастагладаў быў кадравым вайскоўцам Узброеных сіл Украіны, служыў у Крыме. Але пасля 2014 года стаў здраднікам.

Дзмітрый Кастагладаў. Фота: тг-канал «Дождусь тебя» 

Дзмітрый Кастагладаў нарадзіўся ў 1982 годзе ў Магілёве, але меў грамадзянства Украіны. Да красавіка 2014-га ён быў кадравым вайскоўцам Узброеных сіл Украіны, служыў у Крыме. Пасля таго, як Расія захапіла паўвостраў, Дзмітрый перайшоў на бок акупантаў і перабраўся на Данбас.

Дзмітрый Кастагладаў. Фота: сацсеткі

У 2014 годзе Кастагладаў жыў у Данецку, пасля акупацыі якога ўступіў ва ўзброенае фармаванне «Кальміус» так званай «Данецкай народнай рэспублікі». Пра гэта паведамляла ўкраінскае выданне «Судовий репортер».

Вядома, што ў 2022 годзе Кастагладаў падпісаў кантракт з вайсковай часцю ў Севастопалі, але праз чатыры месяцы скасаваў дамову, бо там яму не плацілі. Тады ён уладкаваўся ў прыватную вайсковую кампанію «Канвой». Таксама «Наша Ніва» даведалася, што Дзмітрый працаваў у прыватнай ахоўнай арганізацыі «Таур» і на Альмінскім заводзе будаўнічых матэрыялаў.

Дзмітрый Кастагладаў. Фота: сацсеткі

30 ліпеня 2023 года ў расійскім Якуцку Кастагладаў падпісаў чарговы вайсковы кантракт і быў прызначаны камандзірам аддзялення 1466-га мотастралковага палка ВС РФ. Чаму ў Якуцку? Бо там добраахвотнікам плацілі больш.

Мужчына меў званне старшага сяржанта, спецыяльнасць — памежныя войскі, спецыяліст радыётэхнічнага паста. 18 красавіка 2024 года групу расійскіх вайскоўцаў накіравалі на штурм украінскіх пазіцый у раёне Старамлынаўкі, сяла ў Валнавахскім раёне Данецкай вобласці. Там Кастагладаў трапіў у палон.

5 жніўня 2024 года Дружкоўскі гарадскі суд Данецкай вобласці прызнаў Дзмітрыя Кастагладава вінаватым у дзяржаўнай здрадзе. Яго прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Вядома, што ў мужчыны ёсць двое дзяцей. 

Каментары11

  • Gorliwy Litwin
    19.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • нават тутэйшых з магілева маскоўская імперыя не цікавіць , цікаваць толькі іх грошы
    19.03.2025
    "Вядома, што ў 2022 годзе Кастагладаў падпісаў кантракт з вайсковай часцю ў Севастопалі, але праз чатыры месяцы скасаваў дамову, бо там яму не плацілі. Тады ён уладкаваўся ў прыватную вайсковую кампанію «Канвой»
    30 ліпеня 2023 года ў расійскім Якуцку Кастагладаў падпісаў чарговы вайсковы кантракт і быў прызначаны камандзірам 1466-га мотастралковага палка ВС РФ. Чаму ў Якуцку? Бо там добраахвотнікам плацілі больш."

    нават тутэйшых з магілева маскоўская імперыя не цікавіць , цікаваць толькі іх грошы ) як так кошты на нафту 54 $ ? трамп абяцаў 35 $ так і будзе хутка )))
  • Муртазаев
    19.03.2025
    [Рэд. — Дзякуй, перадалі рэдактару]

    [Зрэдагавана]

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць