Грамадства1111

У Крычаўскім раёне «наехалі» на падпісантаў пад зваротам за адстаўку старшыні райвыканкама

У Крычаўскім раёне старшыні сельскіх саветаў ездзяць па вёсках і настойліва «пераконваюць» падпісантаў пад зваротамі з патрабаваннем адстаўкі старшыні Крычаўскага райвыканкама Васіля Сысоева і неабходнасці адмены Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрымальніцтва» адклікаць свае подпісы, паведамляе выданне «Магілёўскі рэгіён». 

Па словах сябра незалежнага прафсаюзу РЭП з Крычава Юрыя Шувалава, сельсаветаўскія чыноўнікі пераконваюць грамадзян напісаць пісьмовыя заявы аб адклiканнi сваіх подпісаў пад гэтымі зваротамі, пры гэтым намякаючы, што ў выпадку адмовы для іх могуць быць непрыемныя наступствы. На вёсцы народ больш запалоханы і некаторыя з падпісантаў паддаюцца на ўгаворы уладаў.

«Прычым настойваюць адклікаць подпісы і пад зваротам з патрабаваннем адстаўкі Васіля Сысоева, і пад раней пададзеным намі калектыўным зварот аб неабходнасці адмены дэкрэта аб дармаедстве. Многія людзі падпісаліся пад абодвума гэтымі звароты», — распавядае Юрый Шувалаў.

Асабліва настойліва «пераконвае» вяскоўцаў адклікаць свае подпісы пад зваротамі старшыня Чырванабудскага сельсавета Галіна Міхайлаўна Герашчанка, адзначае крычаўскі актывіст.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель у каментары «Магілёўскаму рэгіёну» адзначыў, што чыноўнікі з Крычаўскага райвыканкама і мясцовыя сельвыканкамы, у адпаведнасці з заканадаўствам, сапраўды маюць права правяраць дакладнасць подпісаў пад зваротамі грамадзян. Разам з тым пры правядзенні такіх праверак часцяком на падпісантаў аказваецца ціск, іх імкнуцца запалохаць. Барыс Бухель заклікае грамадзян не паддавацца на ціск з боку прадстаўнікоў мясцовых уладаў, і адразу ж паведамляць пра такія выпадкі праваабаронцам, па магчымасці фіксуючы дзеянні чыноўнікаў на відэа- і аўдыяносьбіты.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы21

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі28

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы21

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць