Меркаванні2020

Святы, якія Беларусь прапускае

Піша ў сябе ў фэйсбуку Эдуард Пальчыс.

Ніхто не любіць прапускаць добрыя святы. Але дзякуючы уладам, мы раней прагапілі мноства выдатных дат, якія можна было б годна адзначыць на нацыянальна, а то і сусветным узроўні:

2010 — 600-годдзе Грунвальдскай бітвы

2013 — 150-годдзе паўстання Каліноўскага

2014 — 500-годдзе бітвы пад Оршай

Затое на «Славянскія базары» (хутчэй, ганьбы) грошы ёсць. Ці вось улады Магілёва на Дзень горада запрасілі Газманава (праспяваў 5 песень), Лешчанку (4 песні) і Аляксея Вараб'ёва (праспяваў 2 песні). На гэтых траіх блазнаў сышло 84 тысячы даляраў бюджэтных грошай.

У гэтым годзе будуць дзве даты з круглым юбілеем, якія супрацьстаяць адна адной па сутнасці і духу:

6 жніўня 2017 — 500-годдзе беларускай Бібліі.

7 лістапада 2017 — 100-годдзе бальшавіцкага перавароту (Беларусь адзіная, хто да гэтага часу адзначае 7 лістапада на дзяржаўным узроўні).

Я зайшоў на афішу TUT.BY і Relax.by, праверыў дату 6 жніўня і зразумеў, што ніхто з прыватнага сектара да гэтай вялікай даты нічога не рыхтуе. Затое ўпэўнены, што да сёмага лістапада нават самыя апошнія клубы-гадзюшнікі будуць наліваць лішні кілішак за вершы пра Леніна ці савецкі дрэс-код (як гэта і бывае кожны год).

Нам трэба вучыцца самім ствараць запыты або арганізоўваць нацыянальныя святы, калі нават дзяржава іх ігнаруе і спускае народныя грошы на замежную папсу. Бо засталося ўсяго 2 тыдні да вялікай даты, калі Скарына вывеў ВКЛ у топ прагрэсіўных краін свету.

І застаецца таксама ўсё менш часу да 100-годдзя БНР у наступным годзе. Смуткаваць, гараваць, ныць і пакутаваць мы ўсе ўмеем. Але часам куды важней умець зрабіць самім сабе цудоўнае свята.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon4

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў18

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс1

Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі24

У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым1

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

«Мы — у дупе». На вучэннях НАТА ў Эстоніі купка ўкраінскіх вайскоўцаў «знішчыла» за дзень два батальёны ўмоўнага праціўніка26

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

Галоўны трэнер зборнай Фінляндыі па скачках з трампліна перабраў на Алімпіядзе з алкаголем3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon4

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць