Свет11

СМІ: Кітай умацоўвае мяжу з КНДР, баючыся канфлікту

Кітай перакідвае да мяжы з Паўночнай Карэяй дадатковыя войскі, а таксама ўзводзіць бункеры для мясцовага насельніцтва. Пекін рыхтуецца да магчымага крызісу ў КНДР, упэўненыя апытаныя WSJ эксперты.

Кітай умацоўвае сваю мяжу з КНДР, працягласць якой складае каля 1400 км, рыхтуючыся, такім чынам, да магчымага крызісу ў КНДР, у тым ліку да магчымых авіяўдараў ЗША па тэрыторыі Паўночнай Карэі. Пра гэта паведамляе газета Wall Street Journal, спасылаючыся на кітайскія афіцыйныя ўрадавыя і вайсковыя парталы.

Так, кітайскія ўлады прыцягнулі да аховы мяжы дадатковыя сілы, а таксама ўсталявалі кругласутачнае відэаназіранне за мяжой з дапамогай беспілотнікаў. Акрамя таго, былі ўзведзеныя бункеры для абароны мясцовага насельніцтва ад хімічнай і ядзернай зброі.

Некаторыя вайсковыя фарміравання на мяжы былі перадыслакаваныя і мадэрнізаваныя, таксама былі праведзены вучэнні спецназа і дэсантнікаў. У чэрвені прайшлі вучэнні баявых верталётаў, а ў ліпені наземных падраздзяленняў, якія былі пераведзеныя да мяжы з Усходняга Кітая і перааснашчаныя.

Міністэрства абароны Кітая ў адказ на запыт WSJ заявіла, што Ўзброеныя сілы краіны падтрымліваюць «нармальны стан боегатоўнасці» на мяжы. Пры гэтым паведамленні аб адпраўцы дадатковых падраздзяленняў да мяжы яны абверглі.

Кітай неаднаразова выступаў супраць ваеннага вырашэння праблемы КНДР. Па словах амерыканскіх і кітайскіх экспертаў, апытаных газетай, тым не менш Пекін рыхтуецца да магчымых экстраных сітуацый, уключаючы эканамічны калапс у КНДР, ядзерны ўдар па Паўночнай Карэі ці ваенны канфлікт. У той жа час мадэрнізацыя і змены ў структуры падраздзяленняў могуць быць звязаныя з маштабнай рэформай Узброеных сіл, якая праводзіцца ў Кітаі.

Падрыхтоўкі Кітая да экстраных сітуацыях датычаць не толькі стварэння «буфернай зоны на поўначы і кантролю за мяжой», цытуе газета былога супрацоўніка амерыканскай ваеннай разведкі ва Усходняй Азіі Марка Козада. На яго думку, Кітай таксама рыхтуецца да магчымых крызісаў на Тайвані і ў Паўднёва-Кітайскім моры, але Карэйскі паўвостраў - тое месца, дзе канфлікт паміж КНР і ЗША найврагоднейшы.

Генерал-маёр, старшы саветнік Кітайскай навуковай асацыяцыі міжнародных стратэгій Ван Хайюнь ў траўні ў сваім артыкуле заявіў, што калі ЗША атакуе КНДР без згоды Кітая, Пекін будзе вымушаны ўвесці войскі ў КНДР, заўважыла WSJ. У размове з газетай Хайюнь заявіў, што ў сваім артыкуле не казаў ад імя кітайскіх вайскоўцаў. У той жа час ён заўважыў, што Пекін не можа дапусціць, каб «полымя вайны» закранула яго тэрыторыю.

ЗША не выключаюць магчымасці ваеннага канфлікту з КНДР, аднак, каб прымусіць краіну спыніць ядзерную праграму распрацоўваюць дыпламатычныя і эканамічныя меры. Паўночнакарэйская ядзерная праграма патрабуе «рашучага адказу», а цярпенне Вашынгтона вычарпалася, заяўляў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 30 чэрвеня. Нягледзячы на гэта, КНДР працягвае пускі балістычных ракет, апошняя з якіх была запушчана 4 ліпеня. У Вашынгтоне яе прызналі міжкантынентальнай, дапусціўшы, што яна можа даляцець да Аляскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

Мужчына расстраляў васьмярых дзяцей у ЗША8

Іран адмаўляецца ад сустрэчы з амерыканцамі ў Ісламабадзе. Байкот выдае глыбокі раскол у Тэгеране4

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля28

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць