Свет1313

Саакашвілі хоча вярнуць украінскі пашпарт і змагацца з Парашэнкам

Экс-прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэсы Міхаіл Саакашвілі хоча аднавіць сваё ўкраінскае грамадзянства і вярнуцца ў Кіеў, каб працягнуць барацьбу супраць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, піша ВВС.

AFP

У відэазвароце «простага ўкраінца» даўні крытык кіеўскіх уладаў назваў прычынай свайго выгнання сыход у апазіцыю і падрыхтоўку акцый пратэсту. Ён абвінаваціў Парашэнку ў адкаце ад дэмакратыі і імкненні узурпаваць уладу.

«Прэзідэнт Парашэнка напляваў на Канстытуцыю… Гэта адназначны сігнал украінскаму грамадству — больш ніякіх гульняў у дэмакратыю не будзе», — сказаў Саакашвілі.

«Як толькі яны зразумелі, што мы (апазіцыя) аб'ядноўваемся, каб восенню выйсці на вуліцы і спыніць гэты дагаварняк барыг — страх перамог здаровы сэнс», — напісаў ён у той жа дзень у фэйсбуку.

У сераду Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны паведаміла, што прэзідэнт Парашэнка выдаў указ аб пазбаўленні ўкраінскага грамадзянства экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

У адміністрацыі прэзідэнта пацвердзілі, што ўказ падпісаны, аднак сказалі, што ён не будзе апублікаваны, бо ўтрымлівае канфідэнцыйную інфармацыю.

Міграцыйная служба называла прычынай пазбаўлення Саакашвілі грамадзянства падман і падробку пры яго атрыманні.

Крытык Парашэнкі і дэпутат яго партыі Сяргей Лешчанка напісаў напярэдадні, што «Саакашвілі прымушаюць браць прытулак у Амерыцы і забыцца пра ўкраінскую палітыку».

«Цяпер мяне хочуць прымусіць атрымаць статус бежанца. Гэтага не будзе, — сказаў Саакашвілі. — Я буду дамагацца законнага права вярнуцца ва Украіну, і я вярнуся ва Украіну».

«Я прыняў украінскае грамадзянства, каб змагацца за рэформы… Я люблю Украіну ўсім сэрцам, і я працягну барацьбу, тут, у нашай Украіне, нягледзячы ні на што».

AFP

Саакашвілі быў прэзідэнтам Грузіі з 2004-га па 2013 год, пасля чаго перабраўся ва Украіну. Парашэнка даў яму грамадзянства і прызначыў губернатарам Адэскай вобласці.

На пасадзе адэскага губернатара Саакашвілі канфліктаваў з мясцовымі элітамі і выступаў з рэзкімі заявамі, у тым ліку ў адрас адміністрацыі Парашэнкі, вінавацячы атачэнне прэзідэнта ў карупцыі.

Грузінскія ўлады дамагаліся выдачы экс-прэзідэнта, але экстрадыцыі перашкаджала ўкраінскае грамадзянства. На радзіме супраць яго распачата некалькі крымінальных спраў, якія Саакашвілі ў відэазвароце назваў надуманымі.

«Сёння вы, Пятро Аляксеевіч, пераступілі рысу, — звярнуўся ён да Парашэнкі. — Цяпер, напэўна, у вас, як і ў вашага папярэдніка, з'явіцца жаданне ўтрымаць уладу любой цаной. Што ж, можаце паспрабаваць».

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць1

Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя2

«У наш час у Хрыста была б жоўтая бірка». Былы палітвязень Аляксандр Тарасенка распавёў пра свой досвед за кратамі2

«Уратавалі заторы». Студэнтка спазнілася на фатальны рэйс Air India усяго на 10 хвілін, і яе не пусцілі на борт3

Аятала Хаменеі: Ізраіль адкажа за гэтыя атакі3

Вырашыў праскочыць перакрыжаванне на вялікай хуткасці і ледзь не збіў дзіця2

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць