Усяго патроху99

Джазмэну Паўлу Аракеляну не хацелі рабіць новы пашпарт з-за… барады

Фота з сацыяльных сетак

Беларускі джазмэн і ўдзельнік гурта «Крамбамбуля» Павел Аракелян вырашыў памяняць пашпарт. Здаў усе дакументы і праз месяц пайшоў яго, новенькі, забраць. Але замест пашпарта яму вярнулі дакументы, бо на фота ў пашпарце не мусіць быць… барады!

Прынамсі, так спачатку кажуць Паўлу ў паштартным аддзеле разлікова-касавага цэнтра Першамайскага раёна сталіцы.

«І, па запэўненнях пашпартысткі, бараду трэба галіць або разбіраць выпадак на ўзроўні горада, ГОРАДА!», - піша музыка ў Фэйсбуку.

Пакуль Павел разбіраецца з праблемай «на узроўні горада», Еўрарадыё спраўджвае інфармацыю ў іншых пашпартных службах сталіцы.

«Можна фатаграфавацца на пашпарт з барадой, няма ніякіх параметраў, - кажа супрацоўніца аддзела па грамадзянстве і міграцыі Ленінскага раёна Мінска. - Адзінае, калі з-за барады нельга цалкам ідэнтыфікаваць твар, то, вядома, трэба без яе. Але калі ўсё нармальна відаць, то няма праблемы».

Цяпер Павел Аракелян выглядае так, вось яго фота за 1 ліпеня: 

Фота з сацыяльных сетак

Як бачым, барада ў Паўла акуратная, падстрыжаная і не перашкаджае яго пазнаць у натоўпе.

Праўда, у іншым аддзеле па грамадзянстве і міграцыі, Маскоўскім, нас запэўніваюць, што ёсць міжнародныя нормы таго, якім павінна быць фота чалавека - ніякай самадзейнасці!

«Памер фотаздымка мусіць быць чатыры на пяць, а ад падбароддзя да заканчэння апошняга валаска на галаве - 32-35 мм. Калі чалавек трапляе ў гэтыя параметры, то ўсё ў парадку. Калі не, то пашпарт яму не аддрукуюць», - адказвае супрацоўніца.

У выніку Павел Аракелян не вядзецца на ўгаворы пашпартысткі пагаліцца, але ўсё ж падстрыгае бараду і фоткаецца зноў, бо пашпарт патрэбны тэрмінова, а на прынцыповасць няма часу:

«Не ведаю, чаму, але за справу ўзяўся цэлы палкоўнік! Ён выдаў дакладнае патрабаванне да фота. Ад макушкі да падбароддзя мусіць быць 35 мм. Бо ў супрацоўнікаў праблема была ў тым, што лічыць падбароддзем - раённы аддзел меркаваў, што гэта само падбароддзе, а гарадскі - барада».

Вось так будзе выглядаць Павел Аракелян на новым пашпарце:

Фота прадстаўлена Паўлам

То бок, цяпер, згодна з «міжнароднымі нормамі», на пашпартным фота твар Пашы ад макушкі да заканчэння барады ўмяшчаецца ў 35 мм. Дагэтуль - у 40 мм. 

Цікава, што да мужчын, якія на фотаздымку ў пашпарце яшчэ не паспелі адрасціць бараду, але ў рэальным жыцці яе носяць, часта ёсць прэтэнзіі памежнікаў. Маўляў, гэта не вы! У такім выпадку чаму твар мужчыны, паводле меркавання некаторых супрацоўнікаў пашпартных служб, мусіць быць цнатліва-чыстым на пашпартным фота, пытанне рытарычнае.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць