Навука і тэхналогіі11

На ўсіх чыгуначных вакзалах Беларусі з'явіўся wi-fi

Па замове Беларускай чыгункі кампанія МТС разгарнула зоны Wi-Fi на ўсіх 19 чыгуначных вакзалах Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У залах чакання і холах, а таксама ў пакоях адпачынку ў Мінску і Брэсце ўстаноўлены 103 пункты доступу. Тэхналогія тэставалася больш за два тыдні. За гэты час больш за 17 тысяч чалавек скарысталіся Wi-Fi на вакзалах. Пакуль актыўней за ўсё такой магчымасцю карыстаюцца ў Мінску, Гомелі і Віцебску.

Скарыстацца сэрвісам можна пасля ідэнтыфікацыі асобы. Карыстальніку неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго ён атрымае СМС з паролем для ўваходу ў сетку. Аўтарызацыя дзейнічае на працягу 24 гадзін.

Як адзначылі ў кампаніі МТС, праект з Беларускай чыгункай - адзін з самых маштабных і знакавых для аператара. Бясплатны Wi-Fi даступны на вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Калінкавічах, Крычаве, Лідзе, Лунінцы, Маладзечна, Оршы, Асіповічах, Полацку і Пінску.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі27

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак патануў у аўтамабілі ў Мазырскім раёне, другі паспеў выбрацца1

Пасажыры будуць ведаць кошт паездкі ў таксі да яе пачатку?2

У Беларусі другі месяц запар падаюць продажы новых аўто. Чаму так адбываецца2

Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады10

Зяленскі 15 мая прыляціць у Стамбул, нават калі Расія адмовіцца ад спынення агню1

Паглядзелі, колькі просяць за арэнду лецішча недалёка ад Мінска. Ёсць варыянты ад 250 рублёў за месяц6

Кальцавая лінія мінскага метро будзе з 17 станцый. Якія будуць назвы і калі пачнецца будаўніцтва12

Брышцель стаў найлепшым бамбардзірам ЧС па пляжным футболе, Аўгустоў — галкіперам1

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі27

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць