Якія сайты лепш за ўсё прагназуюць надвор’е? Мы праверылі па выніку
Штодзень амаль кожны з нас заходзіць на той ці іншы вэб-сайт, каб паглядзець, як сёння ці заўтра апрануцца і ці трэба браць з сабой парасон. «Наша Ніва» правяла невялікае даследаванне, каб выявіць, які з сайтаў прагназуе надвор’е найбольш дакладна.
![]() |
Партнёр артыкула кампанія «Разумны Клімат». Продаж, мантаж і сервіснае абслугоўванне кліматычнага абсталявання па ўсёй Беларусі. Запрашаем у найбольшы шоўрум кандыцыянераў Daikin у краіне! Мінск, вул. Кальварыйская, 16, пам. 216 (Парус Сіці), 1 паверх. Глядзець на карце
(17) 302 05 55, (29) 672 8 005, (29) 673 8 005[email protected]

Для эксперыменту былі абраныя пяць папулярных рэсурсаў:
- gismeteo.by
- pogoda.by
- Яндэкс.Надвор’е
- Yahoo Weather
- weather.com
На працягу 10 дзён штораніцы мы праводзілі маніторынг кожнага з гэтых сайтаў і запісвалі прагноз надвор’я ў Мінску на дадзены дзень і на дзень, другі пасля дадзенага. Напрыклад, раніцай 20 ліпеня запісвалася надвор’е на дзень 20 ліпеня і дзень 22 ліпеня. Кожны з сайтаў прапануе прагноз на раніцу, дзень, вечар і ноч (або нават на кожную гадзіну). Варта заўважыць, што мы спраўджвалі менавіта дзённы час, з 12 да 18 гадзін.
Для ацэнкі прагнозу надвор’я выкарыстоўвалася пяцібальная сістэма. Балы аднімаліся па наступных крытэрыях:
- розніца надвор'я, якое прагназавалася, і рэальнага надвор’я (далей — розніца) 2°С: -1 бал
- розніца 3-4°С: -2 балы
- розніца 5-6°С: -3 балы
- прагназаваўся дождж. Былі хмары, але дажджу не было: -1 бал
- прагназаваўся дождж, але было ясна: -2 балы
- ападкі не прагназаваліся, але быў дождж: -2 балы
Улічвалася розніца паміж фактычнай тэмпературай паветра і найбольш блізкай да фактычнай з прагназуемага інтэрвалу.
Для прыкладу возьмем 24 ліпеня, калі розніца ў прагнозе была максімальнай: pogoda.by прадказвала ад +16 да +18°С і дождж, а weather.com - +22°С без ападкаў. Фактычнае надвор’е ў гэты дзень было такім: днём без ападкаў, невялікія хмары, тэмпература паветра +21°С.
Далей на здымках экрану чырвоным колерам выдзелены прагноз на дадзены дзень, фіялетавым — на другі пасля дадзенага.





Такім чынам, за прагноз на 24 ліпеня pogoda.by атрымлівае (5-2-1)=2 балы; weather.com атрымлівае 5 балаў.
За 10 дзён назіранняў усе пяць службаў прагнозу надвор’я атрымалі наступны адзнакі:
Прагноз на дадзены дзень
|
| Gismeteo.by | Pogoda.by | Yandex.by | Yahoo.com | Weather.com |
| 17.07 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 |
| 18.07 | 2 | 5 | 5 | 5 | 5 |
| 19.07 | 2 | 3 | 5 | 3 | 3 |
| 20.07 | 2 | 5 | 2 | 5 | 1 |
| 21.07 | 4 | 4 | 4 | 4 | 3 |
| 22.07 | 5 | 5 | 5 | 4 | 5 |
| 23.07 | 4 | 5 | 5 | 5 | 3 |
| 24.07 | 3 | 2 | 4 | 4 | 5 |
| 25.07 | 3 | 5 | 3 | 3 | 3 |
| 26.07 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 |
| Сярэдні | 3,5 | 4,4 | 4,3 | 4,3 | 3,8 |
Відавочна, што лепш за ўсё з прадказаннем надвор’я ў дадзеным выпадку справіўся партал pogoda.by, а горш за ўсё — gismeteo.by.
Прагноз на другі пасля дадзенага дзень
|
| Gismeteo.by | Pogoda.by | Yandex.by | Yahoo.com | Weather.com |
| 17.07 | 2 | 5 | 5 | 5 | 5 |
| 18.07 | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 |
| 19.07 | 4 | 3 | 3 | 4 | 3 |
| 20.07 | 5 | 4 | 5 | 4 | 3 |
| 21.07 | 5 | 4 | 5 | 5 | 4 |
| 22.07 | 4 | 2 | 3 | 4 | 2 |
| 23.07 | 5 | 3 | 3 | 5 | 3 |
| 24.07 | 5 | 5 | 5 | 5 | 4 |
| 25.07 | 4 | 5 | 5 | 5 | 4 |
| 26.07 | 0 | 2 | 0 | 1 | 1 |
| Сярэдні | 3,7 | 3,6 | 3,7 | 4,1 | 3,2 |
Тут пераможцам стала служба надвор’я ад амерыканскага Yahoo. Найгоршыя паказчыкі ў weather.com.
Агульны ж рэйтынг мы зрабілі, склаўшы сярэднія балы з дзвюх табліц вышэй.
Такім чынам, сайты, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, атрымалі наступныя адзнакі з дзесяці:
Рэйтынг вэб-сайтаў па спраўджвальнасці прагнозу надвор'я

P.S. Нашае даследаванне не прэтэндуе на званне навуковага, бо назіранне за прагнозам праводзілася на працягу ўсяго 10 дзён, і за такі кароткі перыяд вельмі складана зрабіць аб’ектыўную ацэнку.
![]() З 1 па 30 жніўня Daikin дарыць падарункі! Мантаж кандыцыянера БЯСПЛАТНА! WiFi кантролер у ПАДАРУНАК! Падрабязнасці на сайце або па тэлефоне: +375(29) 673-80-05 +375 (17) 302-05-55 |
ІП Бондараў ІГ УНП 192127455


Каментары