Літаратура2424

Юлі Таўбін: забыты беларускі геній

1 верасня ў межах праекта «(Не)расстраляная паэзія» адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі Юлія Таўбіна «Выбранае». Укладальнік кнігі — Андрэй Хадановіч. Рэдактар — Віктар Жыбуль.

«Кніжка вось-вось з'явіцца», — паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Андрэй Хадановіч.

Праект «Нерасстраляная паэзія» распачаты па ініцыятыве рэдактара патрала «Тузін гітоў» Сяргея Будкіна

З 1-га верасня літаратары і літаратуразнаўцы прачытаюць 12 публічных лекцый, кожная з якіх і кончыцца прэзентацыяй песні на словы аднаго з паэтаў, забітых 29 кастрычніка 1937 года. З першай лекцыяй выступіць Андрэй Хадановіч, які распавядзе пра асобу Таўбіна і прэзентуе кнігу «Выбранае».

Сярод музыкаў, якія ўдзельнічаюць у праекце — Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Кацярына Ваданосава, гурты Akute, Dzieciuki, Re1ikt і іншыя.

На твор Таўбіна песню выканае Лявон Вольскі. Гэта будзе верш-прысвячэнне Змітраку Астапенку, напісаны ў 1929 годзе ў Мсціславе:

Ты помніш

Зм. Астапенку

Ты помніш, помніш, безумоўна,
І тую ноч, і той настрой,
Што панаваў над намі роўна, —
І над табой, і нада мной…

Драты дрыжалі пераборам,
Аб нечым дзіўным месяц сніў,
І рысы даўняга сабора
Так чотка млелі ў вышыні.

Нячутна шамацела лісце,
Саткалі зоры з срэбра ніць…
У тую ноч мы пакляліся
Жыць і любіць… Любіць і жыць.

І мы жылі… І мы любілі…
І неслі прагу і любоў…
Часы дзяціных сноў-ідылій
Да нас не вернуцца ізноў…

Жыццё далей нас весці стане,
Надорыць новых песень-дум,
І мужнай сталасці жаданні
На нас пячатку пакладуць.

А ўжо не вернецца з гадамі
Ні тая ноч, ні той настрой,
Што панаваў тады над намі —
І над табой, і нада мной.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей3

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы33

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто7

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей3

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць