Усяго патроху1212

Беларус зняў кватэру ў Барселоне і зрабіў там нелегальны гатэль

Барбара Агірэ, пацярпелая ад нядобрасумленнага арандатара. Фота: Хордзі Сатэрас, El Mundo.

У Барселоне расце колькасць скаргаў ад гараджан, якія здаюць кватэры: арандатары незаконна ператвараюць іх у «гасцініцы» для турыстаў. Напрыклад, такі выпадак адбыўся з сужэнцамі Альвара і Барбарай, якiя ўклалі дамову з грамадзянінам Беларусі, піша El Mundo.

Кватэра з відам на мора, якая знаходзіцца ва ўласнасці ў пары, размешчана ў раёне Стары горад - надзвычай запатрабаваным у замежнікаў. Таму наймальніка сямейная пара, якая вырашыла здаць кватэру ў арэнду, знайшла хутка.

З'ёмшчыкам выявіўся беларус, які прадаставіў звесткі пра свой заробак і выглядаў добрым арандатарам. Яны ўклалі дамову на год з аплатай 825 еўра ў месяц.

Праз 15 дзён пасля падпісання папер суседзі з кватэры знізу патэлефанавалі Альвара і паведамілі, што ў іх з'явіліся характэрныя плямы на столі — відаць, зверху працякае ванна.

Сантэхнікам адчыніла дзверы маладая францужанка, якая сказала, што заплаціла 200 еўра за ноч у кватэры Альвара і Барбары. Калі майстры прыйшлі ў другі раз, іх сустрэлі ўжо двое расейцаў, мужчына і жанчына.

Нарэшце, у трэці раз у кватэры ўдалося пабываць Барбары. Яна выявіла, што замест кушэткі у гасцёўні з'явіўся раскладны ложак — добрая прыдумка, каб даць прытулак не двум, а адразу чатыром пастаяльцам.

Жыллё ператварылася ў нелегальную турыстычную «гасцініцу». А пасля нядоўгіх пошукаў у інтэрнэце яны выявілі сваю кватэру ў спісе прапаноў на партале Airbnb.

Раён Барселоны, вядомы як Барселонета, а таксама Стары горад. Фота: travellobsters.com.

Альвара і Барбара падалі скаргу ў праваахоўныя органы і ў муніцыпалітэт. А таксама спрабавалі звязацца з беларусам, але той знік.

Дарэчы, на партале Airbnb з профілю таго самага беларуса прапаноўваліся яшчэ сем такіх жа «гасцініц» для турыстаў.

Змагацца Альвара і Барбара вырашылі дыскрэдытацыяй свайго ж жылля. І знайшоўшы момант, калі кватэра была вольная ад жыхароў, вынеслі адтуль кандыцыянер, адключылі wi-fi, паспрабавалі заблакаваць замок…

Менавіта тады з-за скаргаў турыстаў, у тым ліку і ў дачыненні да сямі іншых «гасцініц», сайт Airbnb адрэагаваў і выдаліў профіль беларуса, кажуць муж і жонка.

Нарэшце, з Альвара і Барбарай звязаліся праваахоўнікі і аднавілі іх права на карыстанне жыллём, ануляваўшы дамову. Да таго моманту прайшло ўжо амаль чатыры месяцы, піша El Mundo.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць