Улада3737

Алесін: Вучэнні «Захад-2017» не пагражаюць ні Беларусі, ні Украіне

Расійска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2017» пачынаюцца толькі 14 верасня, але ўжо 15 жніўня ў Беларусь пачынаюць прыбываць расійскія дэсантнікі. Паводле слоў вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна, іх задача - падрыхтоўка да будучых вучэнняў.

Аляксандр Алесін, фота Змітра Лукашука.

Алесін: «Самі вучэнні, іх паказальная частка, зоймуць не шмат часу - значна больш часу зойме падрыхтоўка. Трэба ўлічваць той фактар, што прыбудзе шмат назіральнікаў: з NATO, з суседніх краін, будзе шмат вайсковых спецыялістаў, экспертаў. Таму хочуць не ўдарыць у бруд тварам - гэтым і тлумачыцца ранні прыезд кантынгенту расійскіх войскаў. Раней іх называлі «кватэр’еры» - людзі, якія займаліся упарадкаваннем месцаў пражывання, сістэм жыццезабеспячэння, вайсковай інфраструктуры для прыбыцця войскаў. Іх жа нельга кінуць на пустое месца: трэба падрыхтаваць вайсковыя гарадкі, намётавыя лагеры і гэтак далей».

Алесін дадае, што ўсе перасцярогі, што пад прыкрыццём вучэнняў Масква стварае ў Беларусі аператыўна-стратэгічную групоўку колькасцю ад 60 да 100 тысяч ваеннаслужачых, рыхтуе захоп нашай краіны ці напад на Украіну ды краіны Балтыі, не маюць пад сабой глебы.

Алесін: «Фактычна, кожны салдат, кожнае падраздзяленне даступныя для спадарожнікавай разведкі. Эшалоны на чыгунцы, пагрузка баявой тэхнікі - за ўсім гэтым уважліва сочаць з дапамогай спадарожнікавай і радыёэлектроннай разведкі. І агентурнай: амерыканскія і іншыя разведчыкі пад дыпламатычным прыкрыццём ці якім іншым, будуць адсочваць перасоўванне войскаў і правядзенне вучэнняў.

Згодна з падлікамі, каб перакінуць у Беларусь сто тысяч чалавек, неабходна ад 40 да 50 тысяч вагонаў. Цяпер на кожнага ваеннаслужачага неабходна сродкаў матэрыяльна-тэнічнага і баявога забеспячэння вагой у 30 тон. На аднаго ваеннаслужачага - палова вагона рознай вайсковай маёмасці, баявой тэхнікі. А ўявіце, што будзе, калі 40-50 тысяч вайсковых вагонаў пойдуць адначасова ў адным накірунку - яны перарвуць увесь рух. Ды, і сабраць столькі вагонаў хутка і незаўважна не ўдасца. Апроч таго, размясціць сто тысяч на тэрыторыі Беларусі, забяспечыць іх усім неабходным, падрыхтаваць да бою таксама незаўважна немагчыма. І ў нас ужо няма адпаведнай інфраструктуры, каб размясціць столькі людзей».

Нервовасць вакол вучэнняў ствараецца штучна, упэўнены вайсковы эксперт. Ніякай пагрозы незалежнасці Беларусі ці іншых краін у іх няма. Але шмат хто, як на Захадзе, так і на Усходзе, адмыслова «ўздымае градус», каб на страхах людзей зарабіць сабе палітычныя дэвідэнты. І ў выйгрышы ўсе, апроч Беларусі, кажа Алесін. Бо выглядаем як краіна, на зямлі якой Расія свабодна вядзе свае вайскова-палітычныя гульні. Але адмовіцца ад правядзення гэтых скандальных вучэнняў Мінск не можа, бо гэтым моцна раззлуе Крэмль.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў72

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх1

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі13

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў72

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць