Усяго патроху77

На пасаду кіраўніка музея народнага гумару шукаюць украінца: «Беларусы ўладкаваныя, а суседзям трэба дапамагчы»

На днях на ўкраінскім сайце вакансій з’явілася цікавая аб’ява: у аграсядзібу-музей беларускага народнага гумару ў Малых Аўцюках шукаецца кіраўнік-адміністратар.

Жанчына ці мужчына — не важна. Галоўнае — мець жаданне і магчымасць пераехаць у Беларусь на сталае месца жыхарства, пажадана разам з сям’ёй. Працаўнікоў забяспечаць відам на жыхарства, а таксама катэджам з усімі выгодамі. Галоўныя абавязкі: кіраваць дзейнасцю аграсядзібы, праводзіць там вяселлі, юбілеі і прымаць турыстычныя групы.

Нам стала цікава, чаму працу прапаноўваюць менавіта ўкраінцам. Хіба сярод беларусаў не знайшлося вартых кандыдатур? Вось што на гэтак адказаў прадпрымальнік Аляксандр Драгун:

Аляксандр Драгун.

«Я сам пражыў ва Украіне 15 гадоў, маю жонку адтуль, з'яўляюся намеснікам старшыні Усеўкраінскага саюза Беларусі. Калі казаць шчыра, дарослыя беларусы (а я шукаю людзей на пасаду ва ўзросце, з досведам) больш-менш пры працы і жытле, а вось перасяленцам з Украіны, з Данбаса трэба дапамагаць. Акрамя таго, у нас жа музей народнай творчасці, а ўкраінцы вельмі любяць танцы, песні, вышыванкі — сярод іх лёгка знайсці чалавека, які падыходзіць на гэтую пасаду».

Дапамагаць украінцам-перасяленцам Аляксандр пачаў, як толькі на ўсходзе суседняй краіны пачаўся ўзброены канфлікт: у яго адседжваліся бежанцы, пакуль ім рыхтавалі неабходныя дакументы.

Вакансію з абавязкамі кіраўніка аграсядзібы мужчына размясціў 14 жніўня і ўжо атрымаў шмат рэзюмэ як ад украінцаў, што пераехалі раней, так і ад тых, хто толькі плануе. Канкрэтныя лічбы зарплаты, на якую могуць прэтэндаваць кандыдаты, прадпрымальнік не называе, але кажа, што мужчыну здолее ўладкаваць у калгас, а яго жонка, калі такая будзе, за кожнае мерапрыемства ў аграсядзібе будзе атрымліваць каля 200-400 рублёў.

Музей беларускага народнага гумару ў вёсцы Малыя Аўцюкі адкрыўся ў 2012 годзе: на яго прэзентацыі прысутнічаў тагачасны міністр культуры Павел Латушка. А з 1995 года ў Аўцюках праводзіцца Усебеларускі фестываль гумару.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць