Грамадства33

Міліцыя ліквідавала намётавы лагер пратэстоўцаў у Бараўлянах

Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць высяканьня лесу, будаўніцтва сьцёкавага калектару і пракладкі новай шашы побач з дамамі. Іх падтрымалі насельнікі пасёлкаў Лескаўка, Лясны і Досьледны.

Спантанныя выступы пачаліся яшчэ вясной, аднак забудоўнікі пратэсты праігнаравалі. Генэральны дырэктар ЖКГ Менскай вобласьці Валеры Садкоў, які адказвае за выкананьне работ, аргумэнтаваў, што праект будаўніцтва сьцёкавага калектару прайшоў дзяржаўную экспэртызу і атрымаў усе належныя ўзгадненьні адпаведных установаў.

Аналягічныя заявы гучалі і пра будаўніцтва дарогі, асобныя ўчасткі якой будуць пракладзеныя праз двары і дамы прыватных уласьнікаў.

Напярэдадні ў бараўлянскім лесе паўстала намётавае мястэчка. Аднак доўга прастаяць не ўдалося: як расказала адна з актыўных удзельніц супраціву спадарыня Марына, сёньня міліцыя разабрала лягер, забрала расьцяжкі:

«Цяпер усё чыста, нічога няма, ніякіх сьлядоў. Паколькі працоўны дзень, практычна нікога з жыхароў там не было. Міліцыянты спакойна прыйшлі, акуратненька ўсё скруцілі, нават з дрэваў плякаты паздымалі. Дарэчы, ніякіх дрэнных надпісаў там не было, усе з добрым пасылам — кшталту «Беражыце лес». Дык вось, усё забралі і зьехалі ў невядомым кірунку».

Ці адновіцца стыхійны лягер наноў, суразмоўца прагназаваць не бярэцца. Але тое, што маўчаць не выпадае, упэўненая.

«Калі паслухаць прадстаўнікоў улады, то закон нібыта ніхто і не парушае, — гаворыць спадарыня Марына. — Але калі зірнуць на тое, што адбываецца, —нешта там робіцца няправільна».

Многія мясцовыя жыхары, а таксама менчукі, у свой час набылі зямлю ў Бараўлянах і збудавалі там дамы. Аднак цяпер на месцы лесу заплянаваная дарога і разгалінаваная інфраструктура. Людзі падазраюць мясцовыя ўлады ў карупцыйных сувязях з прыватнымі будаўнічымі кампаніямі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы69

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы69

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць