Свет77

Лідар нямецкіх лібералаў прапануе «замарозіць» пытанне Крыма, не прызнаючы анексіі

Старшыня ліберальнай нямецкай партыі «Свабодныя дэмакраты», якая мае шанцы стаць «малодшым партнёрам» у кааліцыі з ХДС/ХСС пасля вераснёўскіх выбараў у Бундэстаг, Крысціян Лінднэр выступіў за палітыку разрадкі ў адносінах з Расіяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю DW.

Каментуючы скандал з нагоды яго слоў адносна паўвострава, ён падкрэсліў, што «Свабодныя дэмакраты» ні ў якім разе не заклікаюць прызнаць анексію Крыма. «Наша прапанова заключаецца ў тым, каб мы вярнуліся да традыцыйнай нямецкай палітыкі разрадкі, — растлумачыў Лінднэр. — Анексія Крыма — гэта парушэнне міжнароднага права, мы гэтага не прымаем. Санкцыі застаюцца ў сіле (…) Але ўсё ж варта паглядзець, ці зможам мы перапыніць бягучую спіраль эскалацыі і гонку ўзбраенняў, ці гатовыя ў Расіі змяніць сваю палітыку», — адзначыў ён.

Прапанова лібералаў па Крыме заключаецца ў наступным: «Замарозіць канфлікт, не прызнаючы (анексіі Крыма) і прапанаваць дыялог па іншых пытаннях». Калі Расія не хоча выходзіць з тупіка, кажа Лінднэр, тады санкцыі трэба ўзмацняць, калі Масква пойдзе на саступкі, то абмежавальныя меры можна будзе паступова палягчаць. «Можа, некалі напружанасць знізіцца настолькі, што можна будзе казаць і пра Крым», — сказаў на заканчэнне нямецкі палітык.

5 жніўня Лінднэр заявіў, што пытанне анексіі Крыма неабходна часова «загерметызаваць» і спачатку дасягнуць прагрэсу па іншых пунктах адносін з Масквой. Разам з тым, у нямецкім урадзе нагадалі словы канцлера Ангелы Меркель, якая раней заяўляла, што анексія Крыма не можа быць прызнаная.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць