Усяго патроху1616

Лукашэнка распавёў, як спецназ саджаў у Драздах яблыні

president.gov.by

Падчас рэспубліканскай педагагічнай нарады Аляксандр Лукашэнка згадаў, як спецназ саджаў яблыні ў рэзідэнцыі «Дразды» і распавёў, што да гэтага часу перадае яму ўраджай.

Паводле слоў Лукашэнкі, калі ён пераехаў у рэзідэнцыю ў Дразды яго ўразілі землі, якія пуставалі.

— Цяпер (калі вас адвезці туды, вы ахнеце), там няма ніводнага вольнага кавалачка. Там сады, кавуны, бульбачка, цяпліца, буракі, сланечніка розныя гатункі. Мы вырошчваем, каб праверыць, як гэта будзе ў нас расці.

Першы сад у Драздах, распавёў ён, ён пасадзіў са спецназаўцамі МУС.

— Я іх запрасіў: «Хлопцы, давайце самі яблыні тут пасадзім на такую ўмову: мне трэба на зіму два вядры гэтых яблыкаў (я знайду, дзе ўзяць, але тым не менш), а ўсё астатняе ваша. У мінулым годзе я сказаў тым, хто збіраў яблыкі, калі ў мяне спыталі, што рабіць: «У нас жа ёсць дамова з хлопцамі». Не ведаю, перадалі вам гэтыя яблыкі ці не, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. — Але я заўсёды кажу: «Гэта яны тады пасадзілі гэты сад, я толькі пальцам паказваў, што рабіць. Гадоў 15-17 я ім перадаю гэтыя яблыкі. А пакуль яны служылі — гэта год, паўтара яшчэ - яны прыязджалі да мяне і здымалі самі гэтыя яблыкі, нарыхтоўвалі для сябе.

— Людзі да вясны елі, — пацвердзіў міністр унутраных спраў

— Бачыце, да гэтага часу традыцыя захоўваецца, я вельмі рады.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць