Літаратура22

Па той бок Караткевіча: «1813»

Піша Антон Лявіцкі. 

Садоўскі, У. 1813: навэла, апавяданні — Мінск : А.Янушкевіч, 2017. — 120 с.: іл. — (Літа­ратур­ная серыя «Шляхецкая чытанка»). ISBN 978-985-7165-12-4.

Кніга Уладзіміра Садоўскага «1813» (аднайменная навела і нізка апавяданняў) стала падзеяй.

Яна выйшла летась дзякуючы талацэ, увайшла у кароткія спісы асноўных беларускіх літаратурных прэмій і — самы важны паказчык! — застаецца ў спісе найлепшых па продажах на kniharnia.by.

Гэта гістарычны твор, з моцным фэнтэзійным складальнікам. Змагаром з жывымі мерцвякамі выступае не абы-хто, а Міхал Клеафас Агінскі.

Такі сюжэт нават выклікаў невялікую палеміку на старонках газеты «Культуры». Беларускі канон усё яшчэ зацята бароняць ад маскульту, у якім бачаць маргіналізацыю і дэсакралізацыю.

Сам Садоўскі піша для беларускіх медыя, пераважна пра міжваенную Беларусь. Хоць тэмы розныя, але гістарычная тэхніка відаць. Напрыклад, у навеле няма словаў Беларусь, беларускі. Пратаганісты адчуваюць і кажуць пра сваю прыналежнасць да Краю і Літвы, — як гэта і рабіла шляхта ХІХ стагоддзя.

Магчыма, кніга адлюстроўвае новую тэндэнцыю ў беларускай гістарычнай прозе. Дагэтуль яе асноўным кірункам быў гістарычны рамантызм, эфектыўна заснаваны Караткевічам. У 1990-я гады беларускія гістарычныя раманы сталі больш публіцыстычныя, у іх узмацнілася дачыненне да сучаснасці. Садоўскі знаходзіць магчымасці ў старой постмадэрновай традыцыі, якая творча спалучае нацыянальны канон і драматургію поп-культуры.

Усё пачынаецца ў пастаральным «забраным Краі», дзе арыстакраты за вячэрай успамінаюць паўстанні і пагардліва рэагуюць нават на ўзгадку імперыі. У фінале замак Агінскіх трапляе ў аблогу французаў-зомбі.

Як на маю думку, аўтар недаацэньвае свайго чытача. Кнігу можна і варта было рабіць складанейшай, шматслойнай.

Сюжэт «1813» зводзіцца да пачатковай расстаноўкі пратаганістаў (Агінскі vs зомбі) і далей развіваецца да стандартнага ў сваім жанры фіналу. Такія ж прасценькія сюжэты змагання і вайны можна адшукаць у некаторых апавяданнях (асабліва выразна — у «Забі гэта!»).

Між тым у рэпертуары сучаснай поп-культуры ёсць прыклады таго, як агульнавядомыя «чатыры гісторыі» можна рашыць наноў. У манаграфіях па постмадэрнізме, напрыклад, упамінаецца «Шрэк» — узорны прыклад постмадэрновай эстэтыкі. Тую ж логіку можна знайсці ў фільме «Я, легенда», дзе пачатковая расстаноўка сілаў вельмі блізкая да сюжэту Садоўскага. Але галівудскі фільм у канцы аказваецца перафразам Эдварда Саіда.

Памкненне пайсці далей за Караткевіча ў беларускай гістарычнай прозе, безумоўна, вартае ўжо само праз сябе. Яно хавае ў сабе шмат магчымасцяў. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

Новыя грузавікі вызвалілі ад утылізацыйнага збору

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак6

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць1

Саша Зверава, былая дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, пераехала ў Ізраіль33

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць