Кожны заўзятар ведае, што атмасфера гульні шмат у чым залежыць ад месца, дзе яна адбываецца. А чым больш людзей прыйшло на матч, тым больш эмацыянальным ён становіцца.
Гэтым разам «Наша Ніва» падрыхтавала рэйтынг самых вялікіх стадыёнаў свету па колькасці глядацкіх месцаў. Пачнем з канца (прыводзяцца афіцыйныя міжнародныя назвы стадыёнаў).
10. Salt Lake Stadium
Другі па змяшчальнасці ў свеце стадыён месціцца ў Індыі і быў адкрыты ў 1984 годзе.
Змяшчальнасць: 85 000 чалавек.
9. Borg El Arab Stadium
Стадыён быў пабудаваны ў 2007 годзе ля Александрыі, што ў Егіпце, для нацыянальнай сборнай краіны па футболе.
Змяшчальнасць: 86 000 чалавек.
8. Estadio Azteca
Гэты стадыён — самы змяшчальны ў Лацінскай Амерыцы. А яшчэ ён адзін з самых высакагорных у свеце.
Умяшчальнасць: 87 000 чалавек.
7. Gelora Bung Karno Stadium
Гэты інданэзійскі стадыён — адзін з самых старых з нашага рэйтынгу. Ён быў пабудаваны ў 1960 годзе спецыяльна да Азіяцкіх гульняў 1962 года пры дапамозе СССР. На момант адкрыцця змяшчаў 100 800 гледачоў, але неаднаразова рэканструяваўся, што прывяло да змяншэння колькасці месцаў.
Змяшчальнасць: 88 083 чалавекі.
6. Bukit Jalil Stadium
Стадыён месціцца ў Куала-Лумпуры, сталіцы Малайзіі, і быў пабудаваны ў 2007 годзе да чэмпіянату Азіі па футболе.
Змяшчальнасць: 89 411 чалавек.
5. Wembley Stadium
Быў пабудаваны ў Лондане ў 2007 годзе на месцы знесенага старога стадыёну. «Новы Уэмблі» з'яўляецца другім па велічыні стадыёнам Еўропы.
Змяшчальнасць: 90 000 чалавек.
4. Beijing National Stadium
Стадыён, вядомы як «птушынае гняздо» за свой незвычайны знешні выгляд, быў пабудаваны ў Пекіне спецыяльна да Алімпійскіх гульняў 2008 года.
Змяшчальнасць: 91 000 чалавек.
3. First National Bank Stadium
Гэта найбуйнейшы стадыён Афрыкі. Знаходзіцца ў паўднёваафрыканскім Ёханэсбургу. Пабудаваны ў 1986-м, рэканструяваны ў 2009-м.
Змяшчальнасць: 94 736 чалавек.
2. Camp Nou
У перакладзе з каталанскай — «Новае поле». Ад моманту свайго адкрыцця ў 1957 году і дагэтуль стадыён належыць каталонскаму клубу «Барселона».
Змяшчальнасць: 99 354 чалавек.
1. Rungrado 1st of May Stadium
Рэкардсмен — стадыён Першага Мая ў Пхеньяне (КНДР). Ён мае плошчу аж 207 тысяч квадратных метраў.
Змяшчальнасць: 114 000 чалавек.
Каментары