Грамадства1212

Лукашэнка паабяцаў дапамагчы прэзідэнту Бразіліі з пераабраннем. Хай той толькі папросіць

Аляксандр Лукашэнка выказаў падтрымку 80‑гадоваму прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілву і запэўніў, што ў выпадку неабходнасці можа яму дапамагчы. Ён сказаў гэта падчас сустрэчы з паслом Бразіліі ў Беларусі Бернардо Клінглам.

Луіс Інасіу Лула да Сілва ў гасцях ва Уладзіміра Пуціна ў Маскве 8 мая 2025 года, падчас святкавання 80‑годдзя «вялікай Перамогі». У кадры бачныя галава і частка спіны Пуціна. Фота: Sergei Bobylev/Photo host agency RIA Novosti via AP

Падчас размовы Лукашэнка адзначыў, што для Бразіліі набліжаецца складаны перадвыбарчы перыяд, і Мінск спадзяецца, што цяперашні прэзідэнт захавае сваю пасаду. З яго слоў, ён ведае пра тое, што Лула да Сілва пацвердзіў свой удзел у сёлетніх выбарах.

Больш таго, Лукашэнка пры патрэбе гатовы нават дапамагчы, каб выбары ў найбуйнейшай паўднёваамерыканскай краіне правялі як належыць: 

«Мы ўсяляк будзем спрыяць таму, калі гэта трэба для Бразіліі, каб выбары прайшлі ў спакойнай і мірнай абстаноўцы ў інтарэсах бразільскага народа. Калі гэта трэба будзе», — заявіў ён.

Луісу Інасіу Лула да Сілва кіруе Бразіліяй з 1 студзеня 2023 года, а прэзідэнт там абіраецца, па прыкладзе ЗША, на 4 гады. Для яго гэта ўжо трэці тэрмін, але не запар — раней Лула да Сілва быў прэзідэнтам Бразіліі ў 2003‑2011 гадах. Бразільская канстытуцыя забараняе займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны запар, але з перапынкам дазваляе. 

Лула да Сілва ў бразільскай палітыцы прадстаўляе левы палітычны спектр, ён лідар Партыі працоўных. Яго моцна не любіць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які ў ліпені ўвёў супраць Бразіліі 50% мытныя тарыфы. Падчас бразільскіх выбараў амерыканскі лідар яўна будзе падтрымліваць кандыдата з правага палітычнага лагера, прыхільніка папярэдняга прэзідэнта Жаіра Балсанару, якога часта называюць «бразільскім Трампам». Апошні цяпер адбывае прысуджаны яму 27‑гадовы турэмны тэрмін за спробу дзяржаўнага перавароту пасля папярэдніх, няўдалых для яго выбараў 2022 года.

Лула да Сілва ў прамежку паміж сваімі прэзідэнцкімі тэрмінамі, дарэчы, таксама зазнаваў крымінальны пераслед. 12 ліпеня 2017 года яго судзілі паводле справы аб карупцыі і адмыванні грошай, і ён быў асуджаны да 9 з паловай гадоў турмы. У лістападзе 2019 года, аднак, ён выйшаў на свабоду, а ў сакавіку 2021 года Федэральны вярхоўны суд Бразіліі адмяніў усе абвінавачванні на ягоны адрас. 

Каментары12

  • 3% у міня
    02.02.2026
    Парашэнке памог, Мадурэ памог, Трампу падсказал, за Пуціна дагаварыцца скора. Раньшэ ішчо памог Мілашэвічу, Хусэйну і Кадафі. Спрашывайце, паможэм как і ім і выбары сфальсіфіцыраваць.
  • Тутэйшы
    02.02.2026
    Спадар, ЯРМОшынай дастаткова.
  • Член WEF. Может.
    02.02.2026
    3% у міня, а ты?

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая57

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Сабрана пятая частка экстраннага збору на дапамогу вызваленым палітвязням

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў19

Лідары ЕС не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт Украіне на 90 млрд еўра4

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?3

Еўрапейскія краіны і Японія гатовыя дапамагчы забяспечыць праход праз Армузскі праліў

Чалавек пазначаны ў спісе памілаваных, але застаецца за кратамі. Адбылася памылка? Што рабіць?2

Іранцы ўпершыню ў гісторыі падбілі амерыканскі самалёт F-353

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе1

Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая57

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць