Свет1515

СМІ: У Віктара Януковіча ў Расіі нарадзіўся сын

Віктар Януковіч, экс-прэзідэнт Украіны заняты бацькоўскімі клопатамі. Як стала вядома strana.ua з крыніц у асяроддзі Януковіча, 67-гадовы Віктар Фёдаравіч гадуе малодшага сына, якому зараз каля трох гадоў. Грамадзянская жонка Любоў Паляжай нарадзіла ў Расіі ў 2014 годзе.

Атрымліваецца, што яна пакінула Украіну пасля падзей на Майдане, будучы ўжо цяжарнай.

У лютым гэтага года Віктар Фёдаравіч даў інтэрв'ю газеце Der Spiegel, у якім распавёў, што разышоўся з жонкай Людмілай. Іх сумеснае жыццё працягвалася каля 45 гадоў. Таксама ён пацвердзіў, што жыве ў неафіцыйным шлюбе з сястрой сваёй былой кухаркі — Любоўю Паляжай.

Аднак пазней галоўнаму рэдактару Der Spiegel прыйшоў адкрыты ліст ад прэс-службы былога ўкраінскага прэзідэнта, у якім гаварылася, што сцвярджэнні пра развод з'яўляюцца здагадкамі і пры публікацыі артыкула былі дапушчаныя фактычныя памылкі.

У Паляжай (у дзявоцтве Садыкава) ёсць дачка Марыя ад першага шлюбу. Дзяўчынка разам з маці жыла ў Межыгор'і, а потым з'ехала ў Растоў.

ВіктарЯнуковіч ад шлюбу з першай жонкай Людмілай меў двух дарослых сыноў, Аляксандра і Віктара. Яны разам з бацькам збеглі ў Расію пасля Майдана. Віктар у 2015 годзе загінуў падчас лядовых аўтагонак на возеры Байкал: машына правалілася пад лёд.

Людміла Януковіч жыве ў Крыме.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе13

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць