Свет55

Кіраўнікі АДКБ адказалі маўчаньнем

На саміце АДКБ у Маскве не прынята ніякага адзінага рашэньня па Абхазіі і Асеціі.

На саміце АДКБ у Маскве не прынята ніякага адзінага рашэньня па Абхазіі і Асеціі. Больш за тое, у дэклярацыі гаворыцца пра неабходнасьць спыніць распаўсюд ракетаў малой і сярэдняй дальнасьці (РМСД) і неабходнасьці кантролю за распаўсюдам звычайных узбраеньняў.

Цікава, што раней Расея выказвала жаданьне выйсьці з дамоваў пра РСМД і звычайныя ўзброеныя сілы ў Эўропе (ДЗУСЭ).

Саміт праходзіў на хвалі асэнсаваньня вынікаў грузінска-расейскага канфлікту і на фоне рэзкага падзеньня расейскага рубля і біржавых каціровак пасьля асяцінскае вайны.

Н

апярэдадні саміту А. Лукашэнка выступіў з прапановай выпрацоўкі адзінай пазыцыі па пытаньні Асеціі і Абхазіі ўсімі краінамі АДКБ. Такі падыход вельмі прывіталі Злучаныя Штаты.

Пасьля саміту Дзьмітры Мядзьведзеў спрабаваў зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні і заявіў, што ўдзельнікі сустрэчы адназначна асудзілі дзеяньні Грузіі і падтрымалі ролю Расеі ў падзеях. Асьцярожнасьць выніковай рэзалюцыі красамоўна абвяргае словы расейскага прэзыдэнта.

Мядзьведзеў прызнаў: «Нашы партнёры з АДКБ будуць вызначацца ў пытаньні пра незалежнасьць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі самастойна, Расея лічыць гэта абсалютна правільным».

Як паведамляе РІА Новості, у Крамлі адбыліся таксама нефармальныя перамовы кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ — Арменіі, Беларусі, Казахстану, Кыргызстану, Расіі, Таджыкістану і Ўзбэкістану.

Старшынства ва ўсіх статутных органах АДКБ перайшло ад Кыргызстану да Арменіі.

Дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) падпісаны 15 мая 1992 года ў Ташкенце. 14 мая 2002 года паводле рашэння кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц дагавора ажыццёўлена пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года падпісаны статут і пагадненне аб прававым статусе АДКБ, якія 18 верасня 2003 года ўвайшлі ў сілу.

Каментары5

Цяпер чытаюць

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя4

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску79

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя4

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць