Афіша1111

Анталогія ДДТ у адным канцэрце: гурт вязе ў Мінск канцэптуальную праграму «Гісторыя гуку»

Крыху больш за год таму Юрый Шаўчук прызнаўся, што працуе над эксперыментальным праектам, дзеля якога адклаў падрыхтоўку новага матэрыялу: музычным экскурсам у доўгую і прадуктыўную гісторыю ДДТ. 15 лістапада беларусы змогуць убачыць, што з гэтага выйшла: гурт прадставіць у «Мінск-Арэне» праграму «Гісторыя гуку». Квіткі ўжо ў продажы.

Назва вялікага канцэрту сімвалічная: у ім сабраныя песні з розных эпох, пачынаючы з 80-х гадоў мінулага стагоддзя і заканчваючы сучаснасцю. Увесь гэты час гучанне гурта змянялася: станавілася то лірычным, то больш напорыстым. Юрый Юльянавіч і каманда эксперыментавалі з музычнымі стылямі — ад рытм-энд-блюзу да індастрыял. Гучанне было розным, але галоўнае, за што глядач любіць ДДТ, засталося нязменным: цікавасць і любоў да чалавека, які жыве ў найноўшыя часы пераменаў. Прыхільнікам калектыву ўдасца асвяжыць у памяці розныя гістарычныя вехі дзякуючы кампазіцыям, многія з якіх ужо даўно не выконваліся ўжывую.

«Мы рады, што праграма адбылася, — кажа лідар гурта, — у нас з'явілася магчымасць пашырыць межы сэнсаў і зрабіць нашы музычныя палі эксперыментальнымі. Галоўная задача — змясціць усе песні, якія мы хочам сыграць, у межах аднаго канцэрту».

У назве праграмы закладзены і яшчэ адзін сэнс, больш глыбокі. Як тлумачыць Юрый Шаўчук:

«Наша жыццё — гэта гісторыя гуку, і гук для нас шмат значыць. Першае, што мы пачулі, гэта біццё сэрца нашай маці. А калі мы ехалі з Орска, па стэпах, мне мроіўся гук коней, дзікага поля, птушак, калі яшчэ не было чалавека і хадзілі маманты. А потым прыйшоў чалавек і прыўнёс у свет зусім іншы гук — часам страшны, часам дзіўны, чароўны, гарманічны».

Крытыкі кажуць, што шоу прысвечана маленькаму чалавеку: таму, на што ён здольны, і чаму ён варты не жалю, а павагі. Гэты лейтматыў праходзіць скрозь творчасць гурта, ад самых першых да самых новых песень.

Гледачы, якім ужо пашчасціла пабываць на «Гісторыі гуку», акрамя легендарнага гучання ДДТ, адзначаюць моцную сцэнаграфію: на велізарным экране дэманструюцца старанна падабраныя архіўныя кадры з гісторыі краіны і самога гурта. А падчас выканання песні «Вецер», прысвечанай памяці рок-музыкаў, якія пайшлі з жыцця, іх партрэты змяняюцца адзін за адным.

У праграме гучыць і мноства іншых хітоў розных гадоў: «Рожденный в СССР», «Глазища», «В последнюю осень», «Это все», «Просвистела», «Родина» — усяго больш за 30 кампазіцый.

ДДТ выступяць у Мінску з праграмай «Гісторыя Гуку» 15 лістапада ў «Мінск-Арэне». Пачатак а 20:00. Квіткі ўжо ў продажы.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Нарвегія стварае «Tinder для навукоўцаў і бізнэсу». Урад будзе аплачваць «першае спатканне»2

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць