Улада22

Што Лукашэнка паказваў расейскім журналістам у Заслаўі

У часе прэс-туру дэлегацыя з расейскіх рэгіянальных СМІ наведала ня толькі звыклыя «Беларуськалій» і калгас-маяк у Снове, але і сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Хенкель Баўтэхнік» у Заслаўі. Што ж там такое немцы выкупілі?

У часе прэс-туру дэлегацыя з расейскіх рэгіянальных СМІ наведала ня толькі звыклыя «Беларуськалій» і калгас-маяк у Снове, але і сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Хенкель Баўтэхнік» у Заслаўі. Што ж там такое немцы выкупілі?

Сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Хенкель Баутэхнік», якое ўваходзіць у групу кампаніяў Henkel, было створанае ў 2004 годзе. У верасьні 2006 году ў Заслаў, што пад Менскам, СП распачало ўласную вытворчасьць будаўнічых сумесяў на пабудаваным дзеля гэтых мэтаў заводзе. Інвэстыцыі ў вытворчасьць па стане на 2007 год склалі 6,5 млн эўра.

У 2008-2009 праект «Завод будаўнічых сумесяў Ceresit» атрымае яшчэ 2 млн. эўра. Праектная магутнасьць заводу ў Заслаўі складае 100 тыс.т., на такі паказчык прадпрыемства плянуе выйсьці да 2010 году.

Пачынаў «Хенкель Баўтэхнік» з шасьці базавых прадуктаў, на сёньня ён прапануе ўвесь спэктар будаўнічых сумесяў Henkel пад гандлёвымі маркамі Ceresit і Thomsit.

Гораду новае прадпрыемства прынесла 150 дадатковых працоўных месцаў а таксама 250 млн рублёў на рэканструкцыю мясцовых дарог.

Пляны кампаніі ў Беларусі не абмяжоўваюцца наладжваньнем уласнай вытворчасьці ў Заслаўі. Два гады таму канцэрн абвесьціў пра пляны інвэставаць у разьвіцьцё вытворчасьці на базе баранавіцкага «Бархіму» $40 млн. Асноўнай задачай беларуска-нямецкай кампаніі зьяўляецца насычэньне ўнутранага рынку будаўнічых матэрыялаў. Тым ня менш, пачынаючы зь мінулага году прадпрыемства наладзіла пастаўкі прадукцыі ў Малдову і Ўкраіну.

Агулам жа міжнародная група кампаніяў Henkel, штаб-кватэра ў Дусэльдорфе (Нямеччына), мае прадстаўніцтвы больш чым у 125 краінах сьвету.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам18

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

Расія хоча адправіць 100 тысяч армян у Арменію, каб яны прагаласавалі на парламенцкіх выбарах супраць Пашыняна17

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам18

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць