Грамадства1414

87% школ пачынаюць урокі ў 8.30 і 9.00

Фота Сяргея Гудзіліна

Урокі ў прамежку з 8.30 да 9.00 пачынаюць 87% беларускіх школ. Актуальную лічбу назвала журналістам намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

— Калі ўвесну 85% устаноў адукацыі збіраліся пераходзіць на пачатак заняткаў з 8.30 да 9 раніцы, але зараз 87% перайшлі, — распавяла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. — Мы ўжо шмат разоў казалі, што па санітарных нормах і правілах аптымальным часам пачатку заняткаў заўсёды было 9 раніцы. Калі нейкі іншы час выбіралі ўстановы адукацыі — ён павінен быў быць абгрунтаваным.

Прадстаўнік міністэрства дадала, што кожная школа павінна была прааналізаваць свой рэжым працы, каб зрабіць яго аптымальным.

- Што тычыцца тых дзівацтваў, якія адбываюцца ў канкрэтных установах … У Барысаве, пасля таго, як паступіў сігнал, выехаў прадстаўнік міністэрства адукацыі і патлумачыў, як трэба праводзіць заняткі. Там абсалютна на паверхні ляжала, што калі дзве змены — з 9 гадзін гэта абсалютна няправільнае было рашэнне. Калі недзе паступаюць сігналы - маніторым, збіраем інфармацыю, рэагуем.

Бацькі некаторых мінскіх школ паведамляюць пра яшчэ адну праблему. Калі раней вучню трэба было прыходзіць на заняткі ў адзін і той ж час кожны будні дзень, то зараз графік заняткаў стаў «рваным». Бывае, што школьніку трэба прыходзіць у школу то да 8.00, то да 8.15, то да 8.30, то да 9.00 у розныя дні.

— Ці нармальна гэта і як бацькам і дзецям запамінаць такі графік заняткаў? - удакладніў TUT.BY ў намесніка міністра.

— Па-першае, ёсць дзённік, — адказала Раіса Сідарэнка. - Час пачатку саміх урокаў павінен быць фіксаваны: ці 8 гадзін, або 8.15, 8.30, 9 раніцы. Думаю, у гэтых выпадках графік адрозніваецца, бо да ўрокаў праводзяцца нейкія дадатковыя заняткі. Патрабаванне па санітарных нормах адно — заняткі павінны пачынацца не раней 8 раніцы у першую змену і заканчваецца не пазней за 19.40 - у другі. Калі ўзнікаюць нейкія праблемы - іх павінен вырашаць дырэктар.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць