Свет22

Паўночная Карэя заявіла, што санкцыі яе не спыняць

Паўночная Карэя папярэдзіла, што новыя санкцыі ААН толькі дазволяць ёй хутчэй завяршыць сваю ядзерную праграму, паведамляе ВВС.

AFP

МЗС краіны ў вельмі жорсткіх выразах назваў новы пакет уведзеных супраць яе абмежаванняў «самым жорсткім, неэтычным і бесчалавечным варожым актам».

Між тым ЗША і Паўднёвая Карэя правялі сумесныя ваенна-паветраныя вучэнні ў небе над Карэйскім паўвостравам.

Пытанне Паўночнай Карэі стане ключавым у парадку дня пасяджэння Генеральнай асамблеі ААН, якая адкрываецца на гэтым тыдні.

У пятніцу Пхеньян запусціў чарговую ракету над тэрыторыяй Японіі, назваўшы гэта самым вялікім выпрабаваннем на далёкасць. Гэты запуск, выраблены адразу пасля прыняцця пакета новых санкцый у дачыненні да паўночнакарэйскага рэжыму, быў адзінагалосна асуджаны Радай бяспекі ААН як «надзвычай правакацыйны».

«Актывізацыя намаганняў ЗША і іх васалаў з тым, каб накласці санкцыі і ўзмацніць ціск на КНДР, толькі паскорыць работы па давядзенні да канца дзяржаўнай ядзернай праграмы», — гаворыцца ў заяве МЗС Паўночнай Карэі, апублікаванай дзяржаўнымі СМІ краіны.

У гэтай заяве таксама сцвярджаецца, што мэта новых санкцый, прынятых Радай бяспекі ААН 11 верасня — «фізічнае знішчэнне» насельніцтва краіны, яе дзяржаўнай сістэмы і ўрада.

Гэтыя санкцыі былі прынятыя ў спробе пазбавіць Паўночную Карэю паліва і даходаў ад продажу ўзбраенняў, а таксама абмежаваць імпарт нафтапрадуктаў і цалкам забараніць экспарт тэкстылю.

Гэтыя меры былі ўведзеныя пасля ужо шостага па ліку і самага магутнага ядзернага выпрабавання, праведзенага Пхеньянам у пачатку верасня.

Аднак крытыкі санкцый ставяць пад пытанне эфектыўнасць такога роду абмежаванняў, бо Паўночная Карэя па-ранейшаму мае магчымасць гандляваць з навакольным светам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць