«Арт-аб'ект, які можна з'есці, дызайнерскі шэдэўр ад мастака і кухара Якуба Харэўскага са смачнай вонкавай і ўнутранай эстэтыкай, які спалучае ў сабе традыцыйны беларускі кантэнт і мадэрнісцкі лэйаут», — так Аляксандра Мацкевіч прэзентуе кулінарна-мастацкі эксперымент у суполцы «Кулінарыя па-беларуску».

Адзначаецца, што аўтар «Плешчаніцкіх пяздушак» афармляў свой твор уручную. Гучную назву ён падмацаваў каларытнымі малюнкамі з вершаванымі радкамі.



«Пяздушкі» — бездражджавыя, зробленыя падпольна-партызанскім шляхам піражкі з начыннем з капусты, грыбоў, бульбы, рысу з яйкам і зелянінай», — гаворыцца ў апісанні.

Што вы думаеце пра такую кулінарыю?
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары