Спорт11

Андора — Беларусь — 1:3

Лічбы не павінны ўводзіць у зман. Першая перамога нацыянальнай зборнай у адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету далася вельмі вялікімі сіламі.

Лічбы не павінны ўводзіць у зман. Першая перамога нацыянальнай зборнай у адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету далася вельмі вялікімі сіламі.

Зрэшты, хто думаў што будзе па іншаму? Так, Андора па‑ранейшаму зьяўляецца футбольным карлікам, які не прайграе надзвычай рэдка. Аднак каманда гатовая даць бой любой зборнай, у суботу гэта добра адчулі ангельцы.

Увогуле, за ўсю сваю гісторыю каманда з горнай дзяржавы выйгравала толькі тройчы. Прычым, першая перамога была здабытая ў красавіку 2000 над Беларусьсю — 2:0.

З таго моманту багата зьмянілася. Скажам, у складзе нашай каманды не засталося ніводнага гульца ўзору 2000 году. А два гады назад была яшчэ адна гульня гэтых каманд у Менску, там беларусы не пакінулі суперніку шанцаў — 3:0.

Як адзначалі многія, галоўным для беларусаў было забіць хуткі гол, каб троху разьняволіць гульню. Андорцы ўсёй камандай мужна адбіваліся, а каманда Штанге ўпарта шукала ключыка ў брамаў суперніка. Адкрыць лік атрымалася толькі на 37‑ай хвіліне, калі пасьля падачы штрафнога на вастрыні атакі нечакана апынуліся да цэнтральных абаронцы. Філіпенка скінуў мяч пад удар Вярхоўцаву, а той ня здрэйфіў — 1:0. Пры гэтым на паўторы было выразна бачна, што «нафтанавец» крыху падпіхнуў гаспадара, але судзьдзя гэта не заўважыў.

У пачатку другога тайму Аляксандар Кульчы з далёкай дыстанцыі бахнуў у скрыжаваньне варот андорцаў. Беларусы па‑ранейшаму атакавалі, але да рэальных пагрозаў справа амаль не даходзіла.

Ну а на 67‑ай хвіліне валійскі арбітар Сайман Эванс разгледзеў парушэньне ў штрафной беларусаў. Правілы парушаў усё той жа Вярхоўцаў, які яшчэ атрымаў жоўтую картку. Парушэньне было не відавочнае, але, магчыма, судзьдзя проста хацеў адыграцца за няправільна залічаны гол у тайме першым. Як бы тое не было, але Марк Пухоль з «кропкі» не прамазаў — 1:1.

Беларусы рынуліся забіваць. Хаця ўжо здавалася, што андорскае пракляцьце нам так і ня ўдасца зьняць. У дадзеным моманце сваё важкае слова сыграў Аляксандар Глеб. Менавіта ён на 79‑ай хвіліне пачаў атаку, якую трапным тычком у далёкі кут варот завяршыў рэзэрвіст Віталь Радзівонаў — 2:1.

Андорцы, які зразумелі, што ад іх сыходзяць такія ганаровыя пункты, кінуліся лік выраўніваць. Гаспадары крыху забылі пра абарону. Усё той жа Глеб вывеў на пазыцыю Радзівонава. Віталь працягнуў мяч, мог забіваць сам, але ўбачыў, што ў больш выгаднай пазыцыі знаходзіцца Глеб‑малодшы. Вячаславу заставалася толькі падставіць нагу — 3:1.

Такая вось нялёгкая перамога. Наступны матч наша каманда правядзе ў Менску з Англіяй 14 кастрычніка.

* * *

У нашай групе адбыўся яшчэ адзін матч. Украіна ў гасьцях перамгла Казахстан 3:1. Позна ўвечары скончыцца гульня лідэраў групы Харватыі і Англіі.

Становішча ў шостай адборачнай групе такое: Украіна — 6 пунктаў (2 гульні), Харватыя — 3 (1), Англія — 3 (1), Беларусь — 3 (2), Казахстан — 3 (3), Андора — 0 (3).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць