Анекдоты1010

З чаго смяяліся беларусы ў 1937 годзе

У 1937 годзе ў Заходняй Беларусі было спакойна. Ніхто не ведаў пра катастрофу, якая вось-вось наваліцца на Еўропу. Беларускія газеты, што друкаваліся ў Вільні, даносілі весткі пра войны ў Абісініі, Іспаніі і Кітаі, дыктатуры ў СССР і Нямеччыне, але гэта ўсё здавалася далёкім.

Ілюстрацыя: Chryścijanskaja Dumka, Nr. 18, 20 кастрычніка 1937 года.

Беларусы абмяркоўвалі на старонках прэсы сваё нацыянальнае і грамадскае жыццё, пісалі вершы і апавяданні і — жартавалі. Вось падборка найлепшых жартаў з віленскай беларускай прэсы («Chryścijanskaja dumka» і «Шлях моладзі») за восень 1937 года.

* * *

— Якая ёсць розніца між кінам і вайною?

— Ну?

— Няма ніякай, бо ў кіне і на вайне найлепшае месца ззаду…

* * *

— Ці гэта праўда, пане капітане, што падчас катастрофы вы мусіце заставацца на караблі да апошняй хвіліны?

— Не заўсёды, ведаеш, пан. Калі б здарыўся выбух, дык мне тады можна вылецець у паветра разам з іншымі пасажырамі.

* * *

— Скажы мне, Ведальскі, якія бачым заўвагі, што Зямля круціцца вакол Сонца?

— Пане вучыцель, я яшчэ гэтага не паспеў заўважыць!..

* * *

Малы Рыська прыйшоў да свайго калегі Віцькі пагуляць; калі ж выходзіў, матка Віцькі, бачачы пад вокам Рыські сіняка, кажа:

— Дзіцятка, як жа ж ты выглядаеш? Дзе ж ты гэткі сіняк набіў?

А Рыська ёй на гэта:

— Няхай пані паглядзіць на свайго сына, ён мае аж тры сінякі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць