Грамадства5555

У Баранавічах дзяцей-ільготнікаў садзяць у школьных сталоўках за асобныя сталы

У той час, як прэзідэнт выступае за тое, каб «дзеці з сем'яў, якія не так багатыя сёння, не вылучаліся», у баранавіцкіх школах дзяцей-ільготнікаў садзяць у сталовай за асобнымі сталамі. Бацькі абураныя такім дзяленнем і лічаць яго зневажальным, піша Intex-press.

- Мая дачка вучыцца ў другім класе і ў школе сілкуецца толькі на датацыю, якую выдзяляе дзяржава. Нядаўна дачка спытала ў мяне, чаму ў сталовай яна сядзіць за асобным сталом і не можа сядзець з сяброўкай, і чаму ёй не даюць прысмакі - сырок або сок, як іншым дзецям, - звярнулася ў Intex-press шматдзетная мама Наталля.

- Чаму дзіця садзяць за асобны стол? Гэта зневажальна. Я не хачу, каб яно пачувалася ізгоем і лавіла касыя позіркі і насмешкі аднакласнікаў, - абураецца жанчына.

Святлана, якая выхоўвае чацвярых дзяцей, таксама незадаволеная, што «ільготнікаў» кормяць асобна ад іншых вучняў. Па словах Святланы, у школе бацькам прапануюць унесці дадатковую суму, але не ўсе могуць штомесяц вылучыць з сямейнага бюджэту 8-9 рублёў.

- Хіба дзеці вінаватыя ў тым, што заробку бацькоў не хапае на даплаты? Як растлумачыць дзіцяці, якое вучыцца ў пачатковай школе, чаму яго садзяць асобна і не даюць сырок ці яблык? Усе павінны харчавацца аднолькава. Але выраўнаваць кошт порцый для «ільготнікаў» і тых, чые бацькі даплачваюць, можна і ў меншы бок. Корміце ўсіх навучэнцаў на датацыю, - лічыць Святлана.

Абтэлефанаваўшы гарадскія школы, Intex-press высветліла, што ў розных навучальных установах да пытання харчавання «ільготнікаў» падыходзяць па-рознаму. У адных школах усіх бацькоў пераканаўча просяць даплачваць 40 капеек за абед.

Праўда, бацькі, якія адмаўляюцца даплачваць, усё адно ёсць.

У іншых школах пра магчымасць даплаты не апавяшчаюць, але, калі бацькі звернуцца з такой просьбай, адмовіць ім, як адзначылі ў адной са школ, не змогуць.

У любым выпадку, дзяцей, чые бацькі не ўносяць 40 капеек, садзяць у сталоўцы за асобныя сталы.

- Гэта робіцца не для таго, каб неяк вылучыць гэтых дзяцей. Работнікі сталоўкі павінны падаць порцыі сотні школьнікаў і, каб не збіцца і нічога не пераблытаць, «ільготнікам» накрываюць на асобных сталах. Можна пасадзіць за адзін стол, але як потым растлумачыць дзіцяці, чаму яму нельга есці апельсін, які там ляжыць, - тлумачаць у адной з гарадскіх школ.

Каментары55

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць