Улада4646

Прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук: «Мой сын выйграў права жыць у ЗША»

Фота старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука з сынам Валерам выклікала нямала водгукаў у сацыяльных сетках. Фота з сямейнага архіва

У Амерыку Аляксандр Ярашук паехаў па справах — з Сэнт-Луіса, дзе завяршыўся з'езд амерыканскіх прафсаюзаў АФТ-КПП, ён перабраўся ў Нью-Ёрк, дзе жыве з сям'ёй адзін з яго сыноў Валерый. Аляксандр Ярашук разам з сынам зрабілі сэлфі з пляцоўкі даху дома на Long Island City, з выглядам на Манхэтэн. «Відок зусім нічога сабе..» — адзначае Ярашук-старэйшы.

У Аляксандра Ярашука трое сыноў. Двое з іх жывуць у Мінску, а трэці разам з жонкай больш за дзесяць гадоў таму перабраўся ў Нью-Ёрк.

Аляксандр Ярашук разам з сынам Валерам і унучкай Міланай пасля заканчэння яе заняткаў у школе. Нагода для добрага настрою простая — сустрэча ў Нью-Ёрку… Фота з сямейнага архіва

— Я ніколі нават не думаў пра тое, каб адправіць сыноў куды-небудзь за мяжу ў блізкія ці далёкія краіны, не кажучы ўжо пра палітычны прытулак для іх! — кажа Аляксандр Ярашук. — Валерый з'ехаў выключна па сваёй ініцыятыве, маё меркаванне ў дадзеным выпадку не мела вырашальнага значэння. Ён яшчэ студэнтам ездзіў у Штаты па студэнцкай праграме. Працаваў у лагеры, затым — у рэстаране. Некалькі гадоў запар удзельнічаў у розыгрышы Грын-карты. У 2005 годзе ён ажаніўся, а ў 2006 — выйграў права на жыхарства ў ЗША.

У першыя гады сыну давялося вельмі і вельмі няпроста. Кажуць, што Масква слязам не верыць, але на самай справе не верыць ім Амерыка! У Штатах немагчыма з кімсьці па дамоўленасці ўладкавацца на працу. Там трэба ад пачатку да канца несці адказнасць за ўсе свае дзеянні і ўчынкі, быць гатовым да таго, што прыйдзецца добра пакуляцца…

Думаю, самыя цяжкія часы ў сына ўсё-ткі ўжо за спінай. Зараз ён працуе ў банку, жонка — у ААН. На самай справе іх гісторыя якраз пацвярджае, што ў Амерыцы ўсё магчыма. Фактычна з вуліцы працаўладкавацца ў ААН — задача не з лёгкіх, тым не менш у жонкі майго сына гэта атрымалася. Яна некалькі разоў падавала сваё рэзюмэ на розныя вакансіі, у рэшце рэшт яе выбралі з 500 іншых кандыдатур. У Мінску яна скончыла Лінгвістычны ўніверсітэт.

З'язджаючы ў ЗША, сын адназначна і выразна заявіў: «Мая радзіма — Беларусь, і я ў любы момант, пры першым жаданні, павінен мець магчымасць сюды вярнуцца — хаця б у адпачынак». І яны на самай справе раз на год абавязкова прыязджаюць у Беларусь. Кажуць: цягне на радзіму. Я лічу, гэта добра, калі ёсць такое абвостранае пачуццё дома і роднай краіны…

Каментары46

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць