Здарэнні66

Стан хлопчыка, уратаванага ўчора з Свіслачы, стабільна цяжкі

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «Стан дзіцяці стабільна цяжкі. Яно падключанае да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх і знаходзіцца ў стане медыкаментознага сну», - сказалі ў прэс-службе.

Інцыдэнт адбыўся днём 28 кастрычніка паблізу вуліцы Даўмана ў Мінску. Як праінфармавала афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка, паведамленне пра дзіця, якое тоне, паступіла ў 16.55. Хлопчык быў у Свіслачы на адлегласці 15 м ад берага, каля дамбы, якая падзяляе Камсамольскае возера і раку. Да прыбыцця ратавальнікаў і хуткай дапамогі дзіця выцягнуў з вады выпадковы мінак - 15-гадовы першакурснік Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 аўтамабілебудавання Віталь Цітоў. Ён шпацыраваў непадалёк, калі пачуў крыкі аб дапамозе. Клікала жанчына з дзіцём, якая стаяла на беразе. Хлопец перабег на другі бераг ракі (адтуль было прасцей дабрацца да дзіцяці, якое танула), скокнуў у ваду і выцягнуў хлопчыка на бераг.

Дзевяцігадовы хлопчык быў перададзены брыгадзе хуткай дапамогі без дыхання і сэрцабіцця. Медыкі змаглі запусціць сэрца дзіцяці. Выратаваны быў дастаўлены ў шпіталь.

Каментары6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць