Улада7777

Новая форма для вайскоўцаў: вязаная шапка замест вушанкі і адмова ад скураных рамянёў

Пра гэта паведаміў начальнік 1-га аддзела рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны Сяргей Швед.

Сяргей Швед падкрэсліў, што 99% усяго вайсковага адзення і абутку выпускаецца на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасцю новых узораў баявой формы адзення з'яўляецца не толькі тканіна, з якой яны зроблены, але і іх канструкцыя, якая прадугледжвае нашэнне касцюмаў без рамяня, навыпуск, у запраўку.

Ад снежня 2017 года ў войску пачнуць насіць новыя ўзоры зімовых куртак з баваўнянай тканіны з тэкстыльным каўняром. Іх асаблівасцю з'яўляецца тое, што каўнер курткі выраблены стоечкай з флісу (без выкарыстання штучнага футра), а здымны ўцяпляльнік выраблены як асобны прадмет з больш лёгкага матэрыялу.

Акрамя гэтых змяненняў, пры нашэнні баявой формы адзення замест рамяня скуранога чорнага колеру плануецца ўвесці ў эксплуатацыю рэмень паясны тэкстыльны ахоўнага колеру, пры зімовай баявой форме адзення замест шапкі-вушанкі прадугледжваецца нашэнне шапкі вязанай ахоўнага колеру. Дадаткова могуць быць уведзеныя джемпер паўшарсцяны аліўкавага колеру і чаравікі юхтовыя з высокімі берцамі зімовыя.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары77

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер12

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер12

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць