Мова8080

«Калі размаўляў з жонкай па-беларуску, адчуваў з яе боку непавагу і агіду»

Пакрокавая інструкцыя «Мовы Нанова», дзе вядзецца пра тое, як беларусізаваць мужа ці жонку, атрымала зваротную рэакцыю. На пошту курсаў прыйшоў ліст ад беларуса, што ўзяў у жонкі расіянку, а пасля паспрабаваў прывіць ёй любоў да беларускай мовы.

Імя аўтар ліста папрасіў не афішаваць.

«Мая другая палавінка — этнічная расіянка. Дзяцей пакуль няма, таму з гэтага пункту гледжання не маю чым падзяліцца. Але ўвогуле складанасць палягае ў тым, што з боку жонкі адчуваецца перадузятае стаўленне да беларускай мовы, часам нават непавага ды агіда.

Напрыклад, калі я кажу перад сном «дабранач» замест «спокойной ночі», то адчуваю ўсхваляванасць. «Смачна есці», «калі ласка» ці «дзякуй» таксама фактычна пад забаронай, не кажучы ўжо пра большае. А мне вельмі хочацца, каб дома часцей гучала беларуская мова.

Адзінае, дзе я бачу прыхільнасць да беларускай мовы — гэта тэатр. І тое таму, што ў нашым горадзе няма рускамоўнага тэатру (апроч выпадкаў, калі гастралююць калектывы з іншых гарадоў або з Расіі, але я свядома не афішую такія перыяды).

Канечне, у нас здараліся сваркі на глебе моўнага пытання. Больш з прычыны непаважлівых выказванняў пра беларускую мову, бо я патрабаваў элементарнай павагі, толькі і ўсяго. Тут трэба сказаць, што сварыцца ўсё ж не варта.

Шмат залежыць ад характару мужа ці жонкі. У маім выпадку я бачу гатоўнасць саступаць. Я не ведаю, што менавіта падзейнічала: ці то ранейшыя скандалы, ці то тэатральныя перавагі.

Але апошнім часам я стаў адчуваць паважлівае стаўленне да мовы, цікаўнасць да асобных словаў («а як па-беларуску будзе гэта ці тое») ды нават шкадаванне, што мова слаба пашырана ў грамадскіх месцах.

Спрабуючы разабрацца ў прычынах, я вылучыў некалькі фактараў:

1. Імперскі комплекс расіян (то бок спосаб мыслення, пры якім адзінай «нармальнай» мовай лічыцца руская, а іншыя, асабліва з былога СССР, прыніжаюцца. Англійская, напрыклад, паважаецца, мы нават яе вывучаем разам.

2. Успрыманне беларускай мовы як штучнай, на якой не могуць будавацца звычайныя зносіны.

3. Адсутнасць уяўлення пра тое, што Беларусь можа стаць цалкам беларускамоўнай (як, напрыклад, было напачатку 1990-х. Той перыяд я памятаю добра, але для людзей, што нарадзіліся пасля рэферэндуму 1995 года, гэта амаль фантастыка).

4. Адсутнасць ведаў пра багатую беларускую культуру і гісторыю (пашырэнне ведаў спрыяе больш прыхільнаму стаўленню да мовы).

5. Дзяржаўная палітыка, скіраваная на дэманстратыўнае прыніжэнне ўсяго беларускага.

Каментары80

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы іранізуюць з інтэрв’ю былога кіраўніка польскай разведкі35

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка4

Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы11

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года3

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць