Свет4444

Украіна пачала будаваць каля мяжы з Беларуссю сховішча адпрацаванага ядзернага паліва

Нацыянальная атамная энергагенеруючая кампанія «Энергаатам» афіцыйна пачала будаўніцтва ў Чарнобыльскай зоне адчужэння Цэнтралізаванага сховішча адпрацаванага ядзернага паліва (ЦСАЯП), якое будзе спрыяць умацаванню энергетычнай незалежнасці краіны, піша УНІАН.

Дзякуючы гэтаму праекту Украіна плануе з 2019 года спыніць вывозіць адпрацаванае ядзернае паліва на перапрацоўку ў Расію і пачаць захоўваць паліва ў магільніку

У афіцыйнай цырымоніі пачатку будаўніцтва прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Кісціон, прэзідэнт «Энергаатаме» Юрый Недашкоўскі, прэзідэнт амерыканскай кампаніі Holtec International Крыс Сінгх, міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Ігар Насалік, амбасадар ЗША ва Украіне Мары Ёванавіч і іншыя.

У пачатку чэрвеня 2017 года Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў праект будаўніцтва могільніка, куды будзе паступаць адпрацаванае ядзернае паліва з украінскіх АЭС. У гэтым сховішчы з прымяненнем перадавой тэхналогіі павярхоўнага «сухога» захоўвання кампаніі Holtec International будзе на працягу 100 гадоў бяспечна захоўвацца ядзернае паліва з Ровенскай, Хмяльніцкай і Паўднёва-Украінскай АЭС. З-за адсутнасці ўласнага сховішча Украіна вымушана кожны год траціць каля 200 мільёнаў даляраў на аплату паслуг па вывазе і перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва на тэрыторыі Расіі.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі10

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі10

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць