Ежа1313

Матуліны гаварушкі: грыбы з пахам гваздзіку

У школьныя гады маці адвозіла мяне ў суседнюю вёску на лета да бабулі. З дзяцінства запомнілася пачуцце шчымлівага чакання прыезду маці на выходныя. Пасля радасных абдымкаў і нечага «салодзенькага», часам матуля казала: «Ну што, пойдзем па гаварушкі?» Я мітусліва шукаў нейкі кошык ці вядзерца і мы выбіраліся за вёску, на выган. Там, у вытаптанай і пашчыпанай козамі ды каровамі траве, маці адшуквала зусім непрыкметныя грыбочкі, якіх, уважліва прыглядзеўшыся, можна было нарэзаць шмат, выскубаючы пры гэтым і траву.

Ужо дома маці смажыла альбо варыла іх на «керагазе» (яшчэ адзін настальгічны ўспамін дзяцінства!) і частавала самай смачнай на свеце грыбной стравай. 

Нам, дзецям, забаранялася самастойна збіраць гаварушкі, каб не патруціліся выпадкова якой паганкай. А свайго грыбнога вопыту не было яшчэ і па той прычыне, што на правабярэжжы Дняпра ў Рэчыцкім раёне не было лясоў і грыбны свет пэўны час для мяне быў таямніцаю. А тут на стале — смажаныя грыбочкі! Тыя гаварушкі мелі моцны непаўторны пах ці то гваздзіку, ці то мігдалю, цяпер ужо і не прыгадаю.

З гадамі ў маім жыцці з’явіліся іншыя мясціны, улюбёныя бары і дубравы, паўнюткія самых разнастайных грыбоў і жаданне вярнуцца ў дзяцінства ды зноўку схадзіць па гаварушкі сышло нібыта ранішні туман з палёў. Гэта ўжо цяпер я задумаўся пра грыбкі далёкага дзяцінства ды паспрабаваў даведацца пра гаварушкі болей, каб яшчэ раз вярнуцца ў дзяцінства і паспрабаваць адшукаць іх зноў.

Высветлілася, што аніякія гэта не гаварушкі. Да гаварушак, увогуле, адносяць розныя віды грыбоў, якія маюць знешняе падабенства, але найчасцей радоўкі (гаварушка дымчатая, шэрая). 

А тыя дробненькія жоўта-шэрыя грыбочкі — памяць майго дзяцінства — завуцца лугавымі апенькамі. Праўда і тут блытаніна, бо да апенек яны не маюць таксама ніякага дачынення.

Лугавыя апенькі (Marasmius oreades, негніючнік лугавы, гваздзіковы грыб, лугавік, суханожкі) - ядомы грыбок, які расце пераважна на адкрытых вольных мясцінах: лугах, выганах, у агародах, па краях палёў, на ўзбочынах дарог, у канавах і розных іншых пустэчах. Часта утвараюць ведзьміны колцы. Капялюшыкі ў іх невялікія, дыяметрам ад 2 да 5 см., ножкі тонкія і вельмі цвёрдыя. Перыяд актыўнага росту: травень — кастрычнік. 

Але надта хочацца выправіць сябе: перыяд іх росту — маё дзяцінства. У наш век трэба моцна пастарацца, каб натрапіць на такія грыбкі, бо пазводзілася ў вёсках хатняя худоба, стала значна меней кароў, а таму ўсе старыя выганы ды лугавіны спрэс пазарасталі кустоўем, нікчэмным бадыллем: паспрабуй цяпер, адшукай маміны гаварушкі!

Але я ўсё адно паспрабую.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»15

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні35

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»15

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць