Меркаванні5454

Сэкс: дзе сканчаецца заляцанне і пачынаецца гвалт

Піша Стась Карпаў.

Не, натуральна я не абараняю «права» чалавека гвалціць іншага чалавека.

Не, я не лічу што хапанне людзей за часткі целаў гэта - норма само па сабе.

Але я лічу, што чалавечыя адносіны і чалавечая сэксуальнасць куды больш складаныя за трэнд спачування ахвярам сэксуальнага дамагальніцтва. 

А ў гэтай плыні ўсеагульнага асуджэння дамагальніцтваў няма галоўнага. Няма жадання раздзяліць - дзе заканчваецца заляцанне і пачынаецца гвалт, а ёсць спроба, скарыстаўшы грамадскую эмпатыю, крыміналізаваць натуральнасць чалавечых узаемадачыненняў.

Бо настойлівасць заляцанняў - не ёсць злачынствам само па сабе.

Бо хапанне за каленку - не ёсць злачынствам само па сабе.

Бо пацалунак без папярэджання - не ёсць злачынствам сам па сабе.

І яшчэ скажу такую штуку.

Слухаць ахвяраў сэксуальнага ці любога іншага гвалту - абавязкова трэба, каб зразумець праблему глыбока. Але на аснове здольнасці грамадства спачуваць нельга ствараць парадыгму адносінаў для гэтага грамадства, бо яно складаецца не з ахвяраў. Ахвяра - гэта выключэнне, а не норма.

Бо, калі выводзіць норму з фармальных крытэрыяў гвалту, высветліцца, што мужчына, які «ўгаварвае» сваю жанчыну заняцца сэксам, пачэсваючы ёй пад каленкай, пасля адказу, што «ў яе няма настрою» - ажыццяўляе гвалт.

Студэнт, які на працягу пяці курсаў цягаецца за дзяўчынкай - пераследуе яе.

Праз 5 гадоў ён можа ці атрымаць судовую забарону на набліжэнне, ці узяць яе за жонку. І яна будзе ці з жахам расказваць, як чувак яе дастаў, ці смяяцца, расказваючы сяброўкам рамантычную гісторыю пра тое «як ён яе дабіваўся»

Яшчэ раз. Эмпатыя патрэбная, але патрэбная не толькі яна. Нельга выводзіць правіла для ўсіх - з траўмаў адзінак.

Некаторыя жанчыны абажаюць знакі ўвагі ад мужчынаў. Іншых гэта раздражняе.

Але ці варта дыскрымінаваць адных у імя камфорта іншых?

Можа быць, варта прыдумаць кодавае слова, якое павінен сказаць чалавек, каб адназначна прадэманстраваць сваю няпрыязь?

Я не ведаю.

Я ведаю, што я б не хацеў жыць у свеце, дзе запратакаліравана адзінае, што мы любім за незразумеласць і непрагназаванасць.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС16

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС16

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць