Грамадства1919

Суд над рэгнумаўцамі ў Мінску будзе адкрытым 

Судовы працэс супраць трох арыштаваных амаль год таму аўтараў расійскага агенцтва «Regnum» пачнецца ў Мінску роўна праз месяц — 18 снежня ў Гарадскім судзе, паведамляе памочніца старшыні Мінгарсуда Настасся Шыльвян.

Дзмітрыя Алімкіна абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт.130 КК — распальванні міжнацыянальнай варожасці.

Двух іншых аўтараў — Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценку - у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 ст.233 і ч.3 арт.130 КК. — незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аўтары, якія пісалі для агенцтва «Regnum», былі затрыманыя ў Мінску на пачатку снежня мінулага года — і правялі пад вартай больш за 11 месяцаў да прызначэння даты суда.

Юрый Паўлавец — дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Да арышту выкладаў паліталогію і ідэалогію беларускай дзяржавы. Дзмітрый Алімкін — школьны вартаўнік з Брэста. Сяргей Шыпценка да 2010 года працаваў у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі, але быў звольнены за супрацоўніцтва з сайтамі «Імперыя» і «Regnum». Яго затрымалі на дзень пазней за Паўлаўца і Алімкіна.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён у той дзень паспеў пракаментаваць два папярэднія арышты: «Па «ветлівым людзям» засумавалі».

На пытанне, зададзенае прэс-сакратарцы расійскага МЗС Марыі Захаравай ў канцы снежня мінулага года пра затрыманні ў Мінску, яна адказала:

«Хачу сказаць, што «неданарод» і «недадзяржава» з вуснаў людзей, якія ўплываюць на грамадскую думку — гэта проста непатрэбныя рэчы, таму што яны могуць спрыяць распальванню міжнацыянальнай праблемы і ксенафобіі», — сказала тады Захарава.

Асноўныя пасылы тэкстаў арыштантаў: Беларусь — недадзяржава, беларуская мова — дыялект рускай, а Беларусь, Расія і Украіна — «адзін народ».

Крымінальная справа была заведзеная пасля таго, як Міністэрства інфармацыі Беларусі звярнулася ў Следчы камітэт і накіравала туды тэксты Паўлаўца, Алімкіна і Шыпценкі для правядзення экспертызы на прадмет распальвання міжнацыянальнай варожасці.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны РФ упершыню прызнала ўдары па Расіі новымі ўкраінскімі ракетамі «Фламінга»6

Расіянін папрасіў парэкамендаваць беларускі горад для пераезду. Беларусы параілі Смаленск28

Уласнік дома здагадаўся пра крадзеж, пабачыўшы перастаўленыя тэпці

У Мінску на ўчастку праспекта Пераможцаў забяруць адну паласу руху для будаўніцтва метро

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць