Грамадства2525

СК растлумачыў, чаму спынілі справу «Белага легіёна»

На сайце Следчага камітэта з'явіўся пашыраны каментар наконт спынення справы «Белага легіёна».

«Аналізуючы ў сукупнасці сабраныя доказы, следства прыйшло да высновы, што дзеянні фігурантаў фармальна ўтрымліваюць прыкметы стварэння незаконнага ўзброенага фармавання. Так, праведзеная ў групе прафесійная падрыхтоўка можа быць кваліфікаваная як баявая падрыхтоўка, характэрная для асабовага складу вайсковага фармавання альбо для незаконнага ўзброенага фармавання.

Разам з тым, у ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што названыя дзеянні абвінавачаных не былі накіраваныя на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, а таксама на здзяйсненне якіх-небудзь іншых супрацьпраўных дзеянняў, адзначаецца ў паведамленні СК.

Дзеянні абвінавачаных не маюць прыкмет грамадскай небяспекі, уласцівай злачынству, бо не прычынілі істотнай шкоды інтарэсам і грамадскім адносінам, што ахоўваюцца крымінальным законам.

З улікам выкладзенага, гэтыя дзеянні абвінавачаных у адпаведнасці з ч. 4 арт. 11 КК прызнаныя нязначнымі.

Такім чынам, крымінальны пераслед у дачыненні да абвінавачаных па арт.287 КК і папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе спынена на падставе п.2 ч.1 арт.29 КПК Рэспублікі Беларусь за адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства.

Матэрыялы справы ў цяперашні час накіраваны пракурору для вывучэння і ацэнкі законнасці прынятага рашэння.

Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена

Каментары25

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць