Навука і тэхналогіі2424

Віктар Пракапеня: 10 пунктаў пра блокчэйн

10-ю гісторыямі вакол блокчэйна, якімі ён падобны на інтэрнэт у канцы 90-х, падзяліўся ў фэйбуку IT-бізнэсмен Віктар Пракапеня.

Многія гісторыі, якія адбываюцца сёння вакол блокчэйна, вельмі падобныя на тое, што адбывалася вакол інтэрнэту ў канцы 90-х. Параўнанне, вядома, спрэчнае, але выглядае цікава, бо і тая, і другая тэхналогіі пра дэцэнтралізацыю.

1. Інтэрнэт спарадзіў вялікую колькасць зусім нечаканых мільянераў і мільярдэраў, таксама як і блокчэйн сёння. Найлепшы анекдот на тэму — у малюнку.

2. Інтэрнэт быў дзіка павольным. Таксама як і цяпер бягучыя практычныя прымяненні блокчэйна. Дастаткова было запусціць коцікаў, каб патапіць этэрыум. Цікава, што сёння мы амаль не выкарыстоўваем софт, напісаны ў канцы 90-х. Роўна як і, мабыць, будзе справядліва сказаць, што ўвесь софт, напісаны для прымянення блокчейна, наўрад ці будзе выкарыстоўвацца праз 20 гадоў. Ідэі застаюцца, у той час як канкрэтнай рэалізацыі трэба прайсці шмат ітэрацый, перш чым гэта становіцца мас-маркетам.

3. Гэты цудоўны выраз твару тых, каму ты тлумачыш, што такое блокчэйн, сёння абсалютна ідэнтычны з тым, які назіраў у канцы 90-х, калі распавядаў што такое інтэрнэт. (Так я дрэнна тлумачу.) Цікава, што сёння нікому не трэба тлумачыць, што такое інтэрнэт.

4. Вялікая колькасць ашуканцаў і ў канцы 90-х вакол інтэрнэту, як і сёння вакол блокчэйна. Гэта не азначае, што як тады, так і цяпер няма прыстойных людзей вакол тэхналогій, якія я параўноўваю.

5. Бурбалка дот комаў і шматлікія бурбалкі вакол блокчэйна. Рынак не разумеў, як ацэньваць анлайн-кампаніі, таксама як і не ўяўляе, як можна ацэньваць спосабы прымянення блокчэйна. Сёння тры венчурныя капіталісты плюс мінус 30 працэнтаў ацэняць стартап без выручкі амаль на любой стадыі.

6. Наогул не зразумела было, куды гэта ўсё нас прывядзе і як гэта зменіць жыццё. Таксама і сёння з блокчэйнам.

7. Як і блокчэйн сёння, так і ўсякія гісторыі вакол прымянення інтэрнэту былі абсалютна не прадугледжаны заканадаўствам. Права заўсёды адстае ад жыцця. Развагі аб праве вакол інтэрнэту ў тыя гады ўводзілі ў ступар амаль любога юрыста, таксама як і зараз адбываецца з блокчэйнам.

8. Развагі пра інтэрнэт у канцы 90-х большасці тых, хто думаў, што разумее, што гэта, былі падобныя на развагі падлеткаў пра сэкс — ніхто ім не займаўся, але затое ўсё пра яго гавораць. Тое самае робіцца вакол блокчэйна сёння: людзі, начытаўшыся простых артыкулаў, робяць высновы пра будучыню выкарыстання тэхналогіі. Адзіныя, хто паступова разумелі маштаб таго, якім чынам інтэрнэт зменіць свет у канцы 90-х, былі тыя, хто яго больш за ўсё выкарыстаў. Магчыма, падобнае цяпер адбываецца і з блокчэйнам.

9. Вельмі модна было сказаць: я выйшаў у інтэрнэт. Таксама як цяпер модна сказаць: я купіў біткоін.

10. І тады, і цяпер было мора рэтраградаў, якія казалі, што ўсё гэта трызненне — трэба ўсё забараніць і ўсіх расстраляць. Карыснай інфармацыі ў СМІ тады пра інтэрнэт, як і зараз пра блокчэйн, вельмі мала.

Аднак прайшло 20 гадоў. Усе вышэйапісаныя праблемы прымянення інтэрнэту былі паспяхова вырашаны супольнасцю і нікому ў галаву не прыходзіць, што інтэрнэт гэта толькі для вар'ятаў, гігаў або ашуканцаў. І блокчэйн і інтэрнэт — тэхналогіі перш за ўсё пра дэцэнтралізацыю. Свет становіцца ўсё больш складаным. СССР не паспеў своечасова «дэцэнтралізавацца» — і цяпер ёсць класная кніжка Гайдара «Гибель Империи». Наступныя 20 гадоў абяцаюць быць вельмі цікавымі.

Чытайце таксама: Што такое блокчэйн і што гэта значыць для Беларусі — зразумеюць нават дзеці

Каментары24

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў38

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»4

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся7

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў7

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32

Квадратны метр у «Мінск-Свеце» ўжо перавысіў $2400. Што там прадаецца?

Амерыканская тэлевядучая абвясціла ўзнагароду $1 млн за інфармацыю аб зніклай маці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў38

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць