Навука і тэхналогіі6565

Навукоўцы ўпершыню выявілі гены гомасэксуальнасці

Паводле вынікаў даследавання, апублікаванага ў часопісе Scientific Reports, навукоўцы ўпершыню цалкам прааналізавалі геномы гетэрасексуальных і гомасэксуальных мужчын і выявілі гены, якія, хутчэй за ўсё, звязаныя з сэксуальнай арыентацыяй. 

Даследчая група з Універсітэта аховы здароўя і Універсітэта Чыкага, у супрацоўніцтве з Калабарацыяй па малекулярнай генетыцы шызафрэніі (MGS Collaboration), правяла першы падобны аналіз на выбарцы з 1077 гомасэксуальных і 1231 гетэрасэксуальнага мужчыны еўрапейскага паходжання.

Сэксуальныя перавагі ўдзельнікаў рэгістраваліся паводле іх словаў. У мужчын бралі ўзоры ДНК і генатыпавалі пры дапамозе платформы Affimetrix 5.0. Вядучым аўтарам даследавання стаў Алан Сандэрс — псіхіятр, які займаецца генетыкай паводзін.

Адрозненні паміж геномамі гетэрасэксуальных і гомасэксуальных мужчын назіраліся ў генах SLITRK5 і SLITRK6. Ген SLITRK6 уплывае на развіццё мозгу, у прыватнасці гіпаталамуса.

Гіпаталамус грае ключавую ролю ў выпрацоўцы гармонаў, якія кантралююць палавую цягу. Таксама адрозненні назіраліся ў гене TSHR, што звязаны са шчытападобнай залозай, функцыянаванне якой раней таксама звязвалі з сэксуальнай арыентацыяй.

Хоць дагэтуль ужо праводзіліся даследаванні генетычных фактараў гомасэксуальнасці, гэта першая праца, у якой геномы паддоследных былі вывучаны цалкам, што робіць яе найбольш поўным даследаваннем такога плану.

Нягледзячы на адкрыццё, аўтары працы папярэджваюць, што выбарка была даволі малой для такога даследавання, да таго ж ахоплівала толькі мужчын еўрапейскага паходжання.

Каментары65

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць