Грамадства3131

Ганна Севярынец: Не! У мяне не атрымаецца!

Ідэя, каб найлепшыя настаўнікі-прадметнікі займаліся з адоранымі дзецьмі цэлага раёна, — нерэалістычная, піша настаўніца расейскай мовы і літаратуры са Смалявіч.

Прыдумалі новаўвядзенне. Настаўнікі, якія рыхтуюць алімпіяднікаў, цяпер павінны з нейкай перыядычнасцю ездзіць па школах раёна і праводзіць там заняткі для тамтэйшых адораных дзяцей.

Вось мяне здзіўляюць гэтыя светлыя галовы, у якія прыходзяць такія ідэі. Тут нават не ў канкрэтнай ідэі — тут у падыходзе справа. Як палепшыць вынікі раёна ў алімпіядным руху? Правільна! Прымусіць настаўнікаў, у якіх хоць нешта ў гэтым кірунку атрымліваецца, у вольны ад урокаў час за капейкі ездзіць сваім ходам з нязручным раскладам на рэдкіх аўтобусах па вёсках і рыхтаваць алімпіяднікаў за сорак пяць хвілін. Няўжо не відавочна, што настаўнікі, ашчасліўленыя такой прыўкраснай перспектывай, пачнуць працаваць яшчэ лепш, яшчэ прыгажэй, яшчэ весялей — з чужымі дзецьмі?

Алімпіяднікі — гэта ж асаблівыя дзеці. Іх нельга рыхтаваць канвеерам, ды яшчэ і за сорак пяць хвілін. Алімпіяднікаў гадуюць гадамі. Не ў кожным класе нават такі сядзіць — каб менавіта па тваім прадмеце.

Да мяне іншы раз прыходзяць дасланыя іншымі педагогамі дзеці — рыхтавацца да алімпіяды. Іх настаўнікі думаюць, што яны алімпіяднікі. Дзеці заўсёды добрыя, старанныя, вочкі асэнсаваныя, і, здаецца, суфікс формаўтваральны ад словаўтваральнага адрозніваюць, то бок нешта ўсё ж блішчыць, але яны ж, божа мой, ні «Белы ікол» не чыталі, ні «Чалавек-амфібія», ды што там, яны наогул не чытаюць больш за праграму і са здзіўленнем глядзяць на мяне, калі я пытаюся, а што яны ўвогуле вось вечарам будуць чытаць. Як што? Ды нічога. Высвятляю перавагі, даю спіс кніг, якія прачытаць. Тыдзень праходзіць. Адзін прачытаў тры старонкі, другі — пяць. Што такое, пытаюся. А з тэлефона нязручна. А што, кнігу ўзяць няма дзе? Дык вось няма дзе! Якія ў вас дома, пытаюся, кнігі ёсць? Ніякіх! Бібліятэка ў вас там ёсць? Зачынілі. У нашу раённую? Запісаныя, але няма калі схадзіць, спазнюся на аўтобус. Нясу ім кнігі свае, з хатняй бібліятэкі. А што рабіць? Агульнае развіццё — на нулі. Разумовыя аперацыі — толькі калі найпростыя. Крыху ў бок ад «спішыце і ўстаўце літары» — ступар. А гэта не за сорак пяць хвілін выпрацоўваецца. Гэта ж гадамі, людзі мілыя, гадамі, штодня, у сям'і, з гутаркамі з дарослымі, па кнігах, блін, за штодзённым чытаннем!

Бздура, што цяперашнія кандыдаты ў алімпіяднікі па рускай ўжо не ведаюць, што такое «кибитка» і «пушистые бразды». Гэта кветачкі. Яны не ведаюць, што такое «прывілей». «Прэцэдэнт» — наогул з вобласці неспазнавальнага. Не разумеюць, дзе памылка ў сказе «як з курыцы вада».

Божа мой, божа мой. «Вы ж такі спецыяліст, Ганна Канстанцінаўна, няўжо ў вас не атрымаецца?» — Не! У мяне не атрымаецца!

Можна, вядома, адваяваць права не прымаць аналізы калу ў школе. Можна адбіцца ад падпіскі. Усё гэта можна. Але да таго часу, пакуль адукацыяй на любых узроўнях кіруюць такія светлыя галовы, якія чамусьці не разумеюць прычын, следстваў, узаемасувязяў і лагічных ланцужкоў у разумовай дзейнасці чалавечага мозгу, блін — не будзе, не будзе ніякага толку.

Каментары31

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

За хабар затрыманыя топ-менеджары страхавых кампаній1

Ці ўдалося ЗША знішчыць галоўны Іранскі ядзерны бункер, пакуль не зразумела4

«Беларусь здаровага чалавека» не падыходзіць». Чаму і куды айцішнікі з'язджаюць з Польшчы24

У Рагачове на 22 чэрвеня правялі «затор памяці»

Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў4

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка5

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць