Грамадства1616

Сябрам БРСМ за удзел у пікетах абяцаюць вызваленне ад заняткаў і па 15 рублёў на кішэню 

Назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з ананімных крыніц стала вядомая перапіска на закрытым чаце студэнтаў эканамічнага факультэта БДУ, перадае «Вясна». 

З паведамленняў у чаце вынікае, што студэнтаў актыўна запрашаюць браць удзел у перадвыбарчых пікетах па вылучэнні ў якасці асобных кандыдатаў у дэпутаты. Прычым, як вынікае з перапіскі, прыняць удзел у пікеце менавіта ў якасці членаў ініцыятыўных груп.

Устаноўленая праз сацыяльныя сеткі Юля Муштукова паведамляе 29 ўдзельнікам чата:

«Добрай раніцы) Патрэбныя 3 чалавекі на перадвыбарчы (выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў) пікет да 12-00. Проста пастаяць у якасці сябра ініцыятыўнай групы гадзіны 1.5-2. Вызваленне на ўвесь дзень + 15 (рублёў)».

Іншы ўдзельнік чата Іван Шчэрбін удакладняе:

«Вось пікеты, размяшчэнне і час:

  1. 12.00 — 14.00 — пр. Пераможцаў, 89 (каля крамы «Суседзі);
  2. 2. 17.00-19.00 — «Арэна-Сіці» (пр. Пераможцаў, 84);
  3. 12.00-14.00 — вул. Раманаўская Слабада, 28 (кінатэатр «Беларусь»;
  4. 12.00-14.00 — вул. Шчадрына, 83 (каля УЗ 16-я гарадская паліклініка);
  5. 12.00-14.00 — вул. Чарвякова, 57 (каля магазіна «ГІППО»)».

Варта адзначыць, што Юля Муштукова з’яўляецца сакратаром камітэта БРСМ эканамiчнага факультэта БДУ, а Іван Шчэрбін — начальнік штаба працоўных спраў БРСМ БДУ.

Эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначаюць, што дадзеная інфармацыя сведчыць аб грубых парушэннях дзейнага выбарчага заканадаўства.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць