Музыка77

Звон звініць! Jingle Bells па-беларуску: спяваюць мінчукі ВІДЭА

На якія толькі мовы не перакладалі Jingle Bells і як толькі не спявалі! Па-беларуску знакамітую песню перастварыў лідар гурту «Палац» Алег Хаменка. Лепшай песні для дзіцячых ранішнікаў на Каляды і не прыдумаеш.

Прыемна адчуваць,
Як конік мой бяжыць,
Як ззяе зорны снег вакол
Ды звон званчэй звініць.

Спяшаюцца усе
Усіх павіншаваць,
Ды звон збірае ўсіх сяброў
Каляды святкаваць.

Звон звініць, звон звініць,
Звон звініць званчэй.
Не знайсці ў цэлым свеце
Тых званоў грамчэй.

Калядны мой вазок
Спяшаецца ізноў
Прывезці падарункі ўсім,
Павіншаваць сяброў.

Хай песенька мая
Яшчэ грамчэй гучыць,
Няхай жадаюць шчасця вам
Ды звон званчэй звініць.

У Ютубе знаходзіцца і такі варыянт «Звон звініць»:

Але існуе і яшчэ адна беларуская версія Jingle Bells — у варыянце N.R.M.

Дарэчы, упершыню Jingle Bells была надрукаваная ў 1857 годзе, але адпачатку прымеркавана яна была да іншага свята — Дня Падзячнасці.

Неяк напярэдадні Новага году журналісты «НН» прайшліся па вуліцах сталіцы і запісалі спевы звычайных мінчукоў. Спявалі і кантралёр, і кухарка рэстарацыі хуткага харчавання, і цэлая школьнай класа, і нават… конь! Не абышлося і без некалькіх знакамітасцяў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць