Культура1

Дух бацькі Някрошуса

У рамках тэатральнага фэстывалю «Глядзім Шэксьпіра», які пройдзе з 26 па 30 верасьня ў Менску, са спэктаклем «Атэла» у менскім Доме афіцэраў выступіць літоўскі Meno Fortas. Будуць паказаныя таксама «Макбэт», «Утаймаваньне наравістай», «Сон у летнюю ноч».

У рамках тэатральнага фэстывалю «Глядзім Шэкспіра», які пройдзе з 26 па 30 верасьня ў Менску, са спэктаклем «Атэла» у менскім Доме афіцэраў выступіць літоўскі Meno Fortas. Да нас едзе тэатар Някрошуса. Без самога Някрошуса.

Эймунтас Някрошус — выбітны рэжысэр сучаснасьці, чые пастаноўкі зрабіліся клясыкай сусьветнага мастацтва. У 1992 годзе ён быў уганарваны тытулам «найлепшы рэжысэр Эўропы». У тэатральным сьвеце Някрошус — прызнаны геній, які ня лічыць рэжысуру асабліва фундамэнтальнай ці значнай. Яна наагул нібыта і не прафэсія. Рэжысэр адно «перакладнік» тэкстаў на мову сцэны — ні больш і ня менш. На думку Някрошуса, рэжысэры займаюць занадта важнае месца ў мастацтве і гэта, напэўна, няправільна. Сам спадар Эймунтас лічыць, што выказваць павагу трэба да таго, каго ён лічыць сапраўднымі творцамі — да літаратараў, мастакоў, кампазытараў. А тэатральныя рэжысэры? «Толькі робяць міксы».

На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ўчора ў Менску, крэсла галоўнага рэжысэра тэатру пуставала. Паводле ўмоваў кантракту з адным маскоўскім тэатрам, Някрошус мусіў застацца ў Расеі. Але ўсё адно не раўнуючы як дух бацькі Гамлета спадар Эймунтас прысутнічаў невідочна — даслаў адмысловы ліст, дзе паведаміў, што сэрцам з менчукамі. Таму на роль маўра, які зробіць сваё, журналістамі быў адзінагалосна абраны вядучы актор Meno Fortas Уладас Багдонас. Багдонас распавёў, што даўно хацеў з трупай прыехаць у Менск, але, нягледзячы на сьмеху вартую адлегласьць паміж Вільняй і Менскам, «неяк прасьцей падацца, да прыкладу, на фэстываль у Мэксыку». Абверг, што ў знакамітым тэатры п’есы ставяцца паводле нейкай адмысловай мэтодыкі. «Кожны новы спэктакль мы пачынаем нібыта з чыстага аркуша». На пытаньне, якія творы з сучаснай беларускай драматургіі глядзеў апошнім часам, Уладас прызнаўся, што вельмі заняты, і таму « не пасьпеў паглядзець нават «Князя Вітаўта»». Хіба здымаецца ў Яфрэмава ў кінастужцы «Снайпэр». Фільм робіцца часткова на беларускай зямлі і ў супрацоўніцтве з «Беларусьфільмам», і Багдонас мае спадзевы, што гэтак «ускосна дапаможа беларускаму мастацтву». У дадатак распавёў, як быў прыемна зьдзіўлены, калі зьезьдзіў у Мірскі замак. «У маім уяўленьні Беларусь была зусім іншай» - зазначыў актор.

Квіткі на фэстывальныя спэктаклі, дзякуючы шчодраму фундушу «Белгазпромбанку», каштуюць нядорага – ад 7 да 30 тысячаў. Праблема хіба ў тым, што ўсе яны былі параспраданыя і параздадзеныя яшчэ задоўга да пачатку фэстывалю.
Ахвочым тут можна толькі параіць паспытаць удачу перад пачаткам спэктакляў.

На фэстывалі Купалаўскі тэатар пакажа на сваёй сцэне трагедыю «Макбэт» у пастаноўцы яшчэ аднаго літоўскага рэжысэра Альгірдаса Латэнаса. Латэнас па-свойму зрабіў акцэнты ў гэтай шэксьпіраўскай трагедыі: ссунуў асноўную лінію п’есы ў бок ледзі Макбэт, скараціў тэкст і колькасьць дзеючых асобаў, каб засяродзіць увагу гледача на цэнтральных пэрсанажах.

Праграма фэстывалю «Глядзім Шэксьпіра»:

26.09 «Атэла». Тэатар Meno Fortas (Вільня, Літва).

27.09 «Макбэт». Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы.

28.09 «Утаймаваньне наравістай». Нацыянальны тэатар імя М. Горкага.

30.09 «Сон у летнюю ноч». Акадэмічны тэатар імя Веры Камісаржэўскай (Санкт-Пецярбург, Расея) .

Пачатак усіх спэктакляў а 19 гадзіне. Айчынныя тэатры выступяць на сваіх «хатніх» сцэнах. Замежныя госьці – у Доме афіцэраў.

Павал Касьцюкевіч

Каментары1

Чаму кіраўніком сваёй Адміністрацыі Лукашэнка паставіў Дзмітрыя Крутога? Ён можа стаць пераемнікам?3

Чаму кіраўніком сваёй Адміністрацыі Лукашэнка паставіў Дзмітрыя Крутога? Ён можа стаць пераемнікам?

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гомеля зладзілі гонкі пад чырвона-зялёным сцягам, ДАІ пакуль не рэагуе5

Грошы на мадэрнізацыю «Гродна Азота» дасць Расія1

Украінскія хакеры выявілі галоўнага спічрайтара Мядзведзева4

Столтэнберг: Расія не здатная на «значныя прарывы» ва Украіне3

Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі»25

«Дэмакратыі хлябнула, пара вяртацца дамоў». Лукашэнка даў наказ Пяткевіч16

У Мінску выставілі на аўкцыён жывога кракадзіла3

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант30

Расіяне знішчылі антычны Херсанес і паставілі на яго месцы навабуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму кіраўніком сваёй Адміністрацыі Лукашэнка паставіў Дзмітрыя Крутога? Ён можа стаць пераемнікам?3

Чаму кіраўніком сваёй Адміністрацыі Лукашэнка паставіў Дзмітрыя Крутога? Ён можа стаць пераемнікам?

Галоўнае
Усе навіны →